Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

вышыня́

1. Узвышша, гара (БРС).

2. Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй (БРС). Тое ж верх, ве́ріх, вы́шынь, вы́сішча (Слаўг.), вышы́нь (Докш.), высакі́нішча, высокі́нь (Чэр.).

вязні́к Зараснік вязу (Стаўбц. Прышч.).

вязь Вязкае балота, дрыгва (Віц. Шэйн, 774, Нас., Сен. Касп.).

вялаўцы́ Зб. Кустоўнік, кусты (Ваўк.). Тое ж ві́лашнік, вілава́чаннік, вілава́чанне (Слаўг.).

вянгля́рня Прадпрыемства для вэнджання мяса, рыбы (БРС). Тое ж вяндля́рня (БРС).

вярбе́ж Зараснік маладой вярбы 8а1іх (Слаўг.).

□ в. Вербеж або Верба (Маг. 1654 АЮЗР XIV, дапаўн. да III т.), в. Вербеж Маг. (1850).

вярхо́ўе Частка ракі каля яе вытоку (БРС).

□ в. Вярхоўе Беш.

вярце́п Вялікі роў, які зарос кустамі (Слаўг., Смален. Дабр.).

вярэ́ма Лазняк (Слуцк. Мал. 169).

вярэ́цее Нізкае балоцістае, цяжкапраходнае месца (Усх. Палессе Талст.).