Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

памёт Абложная зямля (Леп., Пол.); пустуючая зямля (Кузн. Чашн. Касп.).

в. Паме́тнікі Пол., ур. Памёт (высокая гара) каля в. Чарсвяны Уш.

панадво́р'е Неабгароджанае месца (Ст.-дар.); вольная прастора (Слаўг.).

панізоўе Нізіна, нізкае месца ў ніжнім цячэнні ракі (Жытк.).

в. Панізоўе Віц.

пападго́рычча Спадзісты і зручны для ворыва схіл гары; месца каля падэшвы гары (Слаўг.). Тое ж пападгорычышча, падпадгор'е (Слаўг.).

пападзаго́рычча Пакатасць гары ці ўзвышша (Слаўг.).

папа́р

1. Незасеяная ралля, якая рыхтуецца для пасеву азімых (БРС). Тое ж папа́рына (Глуск. Янк., Сал.).

2. Поле пасля зжатага жыта (Ст.-дар.).

3. Паша па адпачываючым адзін год полі (Слаўг.).

папа́с Паша, выпас (БРС).

папаўзго́р'е Месца на спадзістым схіле гары, паміж вяршыняй і падэшвай (Слаўг.). Тое ж папаўзгорычча, папаўзгорычышча, папаўзгорре, папаўзгоркінне (Слаўг.).

папаўзрэ́чча Месца ўздоўж рэчкі (Слаўг.). Тое ж папаўзрэчышча, панапаўзрэчышча (Слаўг.).

па́пернік Зараснік папараці (Слаўг.). Тое ж па́параць (БРС), па́перэтнік (Сал., Слаўг.), па́пнік (Слаўг.).