Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бульва́р Гарадскі сад (Клімавічы, 1913 Ярасл., 39).

бульды́р

1. Бясплодны ўзгорак (Сен. Касп.).

2. Высокае, адкрытае месца; пукатая горка (Нас., Слаўг.). Тое ж булды́р, булдырок (Слаўг.).

бур Невялікае ўзвышша, якое парасло лесам (Палессе Талст.).

бурало́м

1. Паламаны бурай лес (БРС).

2. Вялікая бура з дажджом і громам (Ветк.).

бу́рва Хваля, вадзяны грэбень, падняты ветрам (Гом. пав. Рам. 1912, 178).

бурва́лак Невялікі ўзгорачак, сухое месца на нізіне (Маладз.).

бургу́н Курган, узгорак; купіна, грудок (Мсцісл. Юрч. НС, 230).

бу́рці́шча Месца, дзе стаяў бурт бульбы, гною (Слаўг.).

бурча́ Топкае месца (Лід. Араш., 92).

бурча́к Частка ракі з хуткім цячэннем; быстры ручай (Глуск. Янк. I, Палессе Талст.).