Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

брадо́к

1. Невялікі і неглыбокі брод (Ветк., Слаўг.).

2. Невялікая ўпадзіна з вадой, якая знаходзіцца недалёка ад вытокаў ручая (Слаўг.).

□ ур. Брадок каля в. Лясная Слаўг.

бра́ма Стар. Застава каля горада (Маг. губ. вед., 1854,792).

бра́ндмур Суцэльная каменная сцяна без акон у драўляным доме, якую будавалі на мяжы сядзібы ў старым горадзе, мястэчку. Без такой сцяны дом ад дома ставілі толькі на адлегласці шасці метраў (Гродна; Беласток, Бельск у ПНР (Вал.). Тое ж брандму́рак (Гродна).

брод Мелкае месца ў рацэ, возеры, старыцы, балоце, па якім пераходзяць пешшу, пераязджаюць з возам (БРС). Тое ж бред, брёд (Віц. Рам. Мат.).

□ ур. Тата́рскі брод паміж вв. Жыцін і Кромка каля р. Пціч (Серб. 1915), ур. Брод (лажок) каля в. Папоўка Слаўг. ур. Брадок каля в. Лясная Слаўг.

бро́днік Зараснік вярбы Salix caprea L. (Азяр. Касп.). Тое ж лаза́ (Слаўг.).

бро́ўка

1. Дзярновы край канавы, поля, дарогі, берага ракі, рэчкі (Слаўг.).

2. Дзярновая мяжа паміж участкамі поля (Слаўг.).

3. Край абрыву (БРС).

□ в. Броўкі Мін.

бруда́ Гразь, балота (Смален. Дабр.).

бру́дась Мель (Смален. Дабр.).

брудзь Гразь, тонкая пялёнка, слой гразі; смуга на полі ранняй вясной (Гом. пав. Рам. 1891, 364, Слаўг.).

бруй Хуткі паток вады сярод ракі (Слаўг.). Тое ж бруёвая вада́ (Слаўг.).