клухта́ Густая гразь (Палессе Сержп. 1911, 54). Тое ж клу́хта (Ст.-дар.).
клухтаві́на Калдобіна; выбоіна на дарозе (Палессе).
ключ 1 Крыніца (Рэч., Уш., Слаўг.); струмень вады, які б'е з зямлі на дне крыніцы, калодзежа, на беразе ракі, у возеры (Ветк., Слаўг., Смал., Ст.-дар., Шчуч.). Тое ж ключа́ (Жытк.).
ключ 2
1. Старажытная (XVI ст.) адміністрацыйная адзінка, роўная частцы графства або староства, плошчай 250000 кв. дзесяцін. Пазней ключом называлі панскае ўладанне, вялікі двор, які падзяляўся на фальваркі або засценкі. Некаторыя ключы мелі самакіраванне на чале з выбарным ключвойтам або ключнікам (Збор мінскіх грамат, № 117, Крыч. Меер, 1786, 3, Піч.).
2. Двор (Архангельскі летапіс, 43).
3. Месца (цэнтр) кіравання акругай, якая складалася з некалькіх вёсак скарбовага маёнтка, дзе знаходзіўся каралеўскі (1511) складачны свіран (Нас. АУ).
□ пас. Ключ у в. Барбароў Глуск. (Янк. II), в. Ключ Мошкі або Ключмошкі (К. 1778) каля в. Чыкаўка Слаўг. (Публ. бібл. імя С.-Шчадрына. Аддзел рук., ф. 342, № 231).
кляба́нішча Месца, дзе была ксяндзоўская плябанія (Стаўбц.).
□ ур. Клябанішча (Прышч. 37, 142) Стаўбц.
кне́я Лясны гушчар, нетры, пушча (Д.-Марцінкевіч, 1958, 414—415). Тое ж княя́ (Д.-Марцінкевіч).
ко́дла Аселішча, сталае месца жыхарства (Слаўг.). Тое ж котлік (Слаўг.).
ко́ла Круг на зямлі, праведены дзецьмі ў час гульні (Стол.). Тое ж круг, чур, чырта (Слаўг.).
ком Камлыга цвёрдай зямлі ці дзірвана на раллі (Слаўг.); кавалак мёрзлай ці засохлай гразі на дарозе (Зах. Бел. Др.-Падб.). Тое ж сулды́жка, субулды́жка (Слаўг.).
ко́нязь Драўляны слуп (вв. Ямна і Буды Дзіс. пав.).
□ в. Канязёўка Краснап.