Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

катлаві́шча Вялікая ўпадзіна (Слаўг.).

катла́жына Невялікая ўпадзіна, парослая травой (Уш.).

□ ур. Катлажына каля в. Чарсвяны Уш.

като́к Месца на лёдзе, дзе кола надзета на забіты кол і пры дапамозе жэрдкі прыстасавана для катання на санках па крузе (Слаўг.). Тое ж калаўрот (БелСЭ, т. 2, 259), кру́жала (Бял.).

каўдо́біна

1. Яма, выбоіна на дарозе (Зах. Бел. Др.-Падб., Касц. Мсцісл. Бяльк., Слаўг.). Тое ж каўдобіна (Слаўг.).

2. Яма з вадой на лузе (Касц. Бяльк., Слаўг.).

каўзата́ Коўзкая, гразкая або абледзянелая дарога (Слаўг.). Тое ж каўзота, каўзу́ха (Слаўг.).

каўзе́ль

1. Агрэх пры выворі́ванні бульбы плугам (Слаўг.). Тое ж каўзе́нь (Слаўг.).

2. Лёд без снегу на дарозе; абледзянелая дарога (Слаўг.). Тое ж каўзу́ха (Слаўг.).

3. Каток на лёдзе, снежная гара (Кар., Краснап., Мсцісл. Бяльк., Сен. Касп., Смален. Дабр.) Тое ж каўзу́ха (Слаўг.), каўзні́ца (Нясв.).

4. Зямля, якая абледзянела пасля асенняга ці зімовага дажджу (Слаўг.).

каўры́га Цвёрдая, дзірваністая скіба на абложным ворыве; засохлы кавалак зямлі на раллі; сухі камяк гразі; заледзянелы снежны камяк (Рэч., Слаўг.). Тое ж каўры́жжа (Рэч., Слаўг.), каўры́жына (Слаўг., Стол.), каўры́гышча, каўры́чына (Слаўг.).

□ ур. Каўры́жына (поле) каля в. Кароцічы Стол.

каце́ліна Упадзіна; нізкае, авальнай формы паглыбленне (Слаўг.).

□ ур. Кацеліна (луг) каля в. Целяшы Слаўг.

кацёл

1. Упадзіна, паніжанае поле (Слаўг.).

2. Вір, яма ў рацэ, возеры (Зах. Палессе Талст.).

3. Паглыбленне на полі ці лузе, у якім доўга стаіць вада і расце трава (Стол.).

4. Маленькі глыбокі вадаём з крутымі абрывістымі берагамі (Стол.).

□ ур. Кацёл (поле) каля в. Рудня Слаўг.

качаві́ла Прыкметная мясціна (на раллі, засеве, пяску, траве, збажыне), дзе качаўся конь, адпачываў чалавек ці звер (Глуск. Янк. II., Слаўг.). Тое ж конскі круг (Пол.), качаві́лле (Глуск. Янк. II), ле́жава, вы́цірак, ле́жня, качаві́лішча, прале́жні (Слаўг.), кача́нішча (Хоц.), ка́чава, ка́чала (Стол.).