Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

качага́рава Месца пажару тарфяных купін (Віц. Рам. Мат.).

в. Качагарава Віц. (Рам. Мат.).

каша́ра

1. Месца для стаянкі кароў у летні час (Ветк., Гом., Краснап. Бяльк., Маз., Пар., Рэч.). Тое ж кашар'ё (Іван.), каша́рнік (Пін.).

2. Авечы загон, аўчарнік (БРС).

3. Летняе стойла для коней на пашы (Ветк., Сал.).

4. Абгароджанае месца для свіней (Сал.).

5. Абгароджанае месца для начной пасьбы коней (Рэч.).

6. Густое драбналессе і кусты (Краснап.).

в. Кашары Мін., ур. Кашары (дробны лес і кусты) каля в. Кажамякіна Краснап.

ква́рта́л

1. Частка горада, абмежаваная вуліцамі, якія перасякаюцца (БРС).

2. Участак лесу паміж прасек (Нясв., Слаўг.).

кватэ́ра Квадрат, роўная чатырохвугольная плошча (Касц. Бяльк.).

кватэ́рка

1. Невялікі кавалак зямлі, палоска (Краснап. Бяльк.).

2. Балонка, шкло ў аконнай раме (Клім. Бяльк., Слаўг.).

3. Частка столі паміж дзвюма бэлькамі (Слаўг.).

кве́тнік Газон; агародчык з кветкамі (БРС).

кіёвачнік Поле, дзе расла кукуруза (Слаўг.). Тое ж кія́шынне (Рэч.), кія́чнік, кія́шнік (Глуск. Янк. I, Слаўг.), кія́шнічча, кія́шнічышча, кія́чыння, кіёўкіння, кію́шнік, кіёўнік, кіёвашнік, кіёўчанне, кіёўнішнік, кіякі́ння (Слаўг.).

кілі́ш Малы кар'ер, дзе ўручную нарыхтоўваюць торф на паліва (Шчуч.).

ур. Кілішы́ (балота) каля в. Юшкі Шчуч.

кічо́ўнік Месца, пакрытае цвёрдымі купінамі на балоце, на сенажатных лугавінах (Віц. Нік. 1895).

клад

1. Магіла (Стол.).

2. Падвор'е з хатай (Смален. Дабр.).

3. Скарб (Смален. Дабр.).