Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

краяві́д Ландшафт, пейзаж (Касп.). Тое ж краебра́з, краёвідзь (Касп.).

кро́каць Рэдкае і вязкае балота (руск. солоть), якое зверху пакрыта зыбкай карой (Віл., Гродз.). Тое ж крёкаць (Ваўк. Сцяшк.), кракаві́ца, крэкаць, трэпяць, дра́жка (Гродз.).

кро́ква

1. Насціл, гаць з тонкага жэрдзя (Краснап.).

2. Густы, малады, тонкі лес, звычайна на нізкіх вільготных месцах (Краснап.).

ур. Крёква каля в. Б. Хутары Краснап.

круг

1. Балота ў лісцёвым лесе (Усх. Палессе Талст.).

2. Багністае балота, якое зарасло альхой; альховы лес на балоце (Усх. Палессе Талст.). Край балота і гала, дзе добра расце трава (Стол.).

кру́га Вір. (Жытк.).

кругаві́д Гарызонт (Зах. Бел. Др.-Падб.).

круга́н Чыстае сухое месца сярод лесу, звычайна пясчанае; пясчаны ўзгорак (Усх. Палессе Талст.).

кругасе́ліца Акруга, навакольныя населеныя пункты, якія маюць аднолькавыя прыродныя, гаспадарчыя ўмовы (Слаўг.).

кру́гліца

1. Участак высокага поля круглай формы (Ст.-дар.).

2. Хлеў для авечак (Віл.).

ур. Кругліца (поле) каля в. Пасека Ст.-дар., Кругліца (узгорак) на Дзвіншчьнне (Шахм. 21).

кругло́віна

1. Залітая вадой упадзіна сярод поля, лугу (Слаўг.).

2. Невялікае круглай формы балотца (Слаўг.).

3. Поле або сенажаць блюдападобнай формы (Мсцісл., Слаўг.). Тое ж круглаві́на (Мсцісл., Слаўг.).

4. Невялікае месца, занятае адным відам расліннасці, ягадніку; чыстае месца; грыбное месца (Слаўг.).

ур. Кругловіна (балотца на полі) каля в. Папоўка Слаўг.