Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ля́дзішча

1. Месца, прыдатнае для ачышчэння ад зарасніку (Нас. АУ).

2. Вялікае ляда; месца, дзе было ляда 1 (Слаўг.). Тое ж лядзі́шча (Слаўг.).

ляжа́нец Абложная зямля (Стаўбц. Прышч.).

ур. Ляжанец (поле) Стаўбц.

ляпе́шнік Алешнік; альховыя кусты з гразкімі месцамі і сенажатнымі лажкамі (Слаўг., Сур. Касп.). Параўн.: шеле́пник (с. Бярозаўскі Радок, Балагоўскі, р-н Калінінская вобл.).

ур. Ляпешнік (балота і луг) каля в. Улукі Слаўг., ур. Ляпешнік (альховыя кусты) у в. Шаламы Слаўг.

лясе́нства Вялікі лясны масіў (Слаўг.). Тое ж лясі́шча, ле́сішча, лясю́га, лесюга́, лесяю́га (Слаўг.).

лясні́ства Лясніцтва; акруга лясных дач (Нас., Слаўг.). Тое ж лясні́частва (Слаўг.).

лясні́ца Поле сярод лесу (Слаўг.).

ур. Лясніца (поле) в. Папоўка каля балота Чыстая Лужа Слаўг.

ляха́

1. Падоўжанае ўзвышша (Слаўг.).

2. Палоска раллі, якая засяваецца сяўцом уручную, ідучы ў адзін бок (Міласл. Бяльк., Слаўг.). Тое ж ле́шка (Віц. Шэйн), лях (Міласл. Бяльк.).

3. Града ў агародзе; участак, дзе садзілі гародніну (Віл., Докш., Зах. Бел., Пол., Чашн. Касп.). Тое ж ле́ха (Крыв.).

4. Папярочнік надзельнай палоскі сялянскай зямлі (Смален. Дабр.).

5. Знак, які робяць (уторкваннем саломы) пры сяўбе, каб не было агрэхаў (Кузн. Касп., Слаўг., Смален. Дабр.).

6. Насечка, знак на стаячым дрэве для абазначэння межаў (Гарб.).

в. Ла́ша Гродз., в. Віля́хаўка Бых., г. Ля́хавічы Баран. вобл.

ляшчэ́ўнік Зараснік ляшчыны, ляснога арэшніку (БРС). Тое ж ляшчы́на (БРС), ляшчы́ннік (БРС), ляскоўнік (Слаўг.).

вв. В. Ле́шчанка, М. Лешчанка Мсцісл.