Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

БХА́РАТ,

афіцыйная назва Індыі на мове хіндзі. Паходзіць ад стараж.-інд. назвы тэр. племені бхаратаў Бхаратаваршы (міжрэчча Джамны і Сатледж; «краіна ці царства бхаратаў»).

т. 3, с. 369

БХА́СКАРА,

Бхаскара Ачар’я (1114, г. Бідар, Індыя — каля 1185), індыйскі матэматык і астраном. Загадваў астр. абсерваторыяй ў г. Уджайн (Цэнтр. Індыя). Аўтар навук. трактатаў «Вянец сістэмы» (каля 1150) і інш., у якіх прыведзены метады рашэння некаторых алгебраічных і тэарэтыка-лікавых задач, а таксама звесткі па арыфметыцы, геаметрыі, сферычнай трыганаметрыі і астраноміі.

т. 3, с. 369

«БХА́СКАРА»

(англ. Bhaskara),

назва індыйскіх штучных спадарожнікаў Зямлі. «Бхаскара-1» і «Бхаскара-2» выведзены на арбіты 7.6.1979 і 20.11.1981 сав. ракетамі-носьбітамі з сав. касмадрома. Маса «Бхаскары» 444 кг, выш. каля 1,2 м, дыям. каля 1,6 м. Прызначаны для даследавання Зямлі з космасу метадамі дыстанцыйнага зандзіравання, астр. даследаванняў, адпрацоўкі сістэм збору і перадачы інфармацыі, вывучэння характарыстык доследных узораў касм. апаратаў, распрацаваных у Індыі. Названы ў гонар інд. астранома і матэматыка 12 ст. Бхаскары.

т. 3, с. 369