Адбыўся 30.5—12.6.1930 у Мінску. Прысутнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 286 з дарадчым голасам ад 46 805 чл. і канд. у чл. партыі [разам з вайсковымі арг-цыямі; 39 256 чл. і канд. у чл.КП(б)Б). Парадак дня: даклады аб рабоце ЦКВКП(б) (Дз.З.Мануільскі), ЦККВКП(б) (М.А.Трылісер); паліт. справаздача ЦККП(б)Б (К.В.Гей); арганізац. справаздача ЦККП(б)Б (І.А.Васілевіч); справаздача ЦКККП(б)Б (А.Я.Калнін); даклады аб ходзе выканання 5-гадовага плана развіцця прам-сці (К.Ф.Бенек); аб калгасным руху і ўздыме сельскай гаспадаркі (М.М.Галадзед); аб задачах прафсаюзаў у рэканструкцыйны перыяд (І.П.Рыжоў); выбары кіруючых органаў партыі. З’езд прапанаваў ЦК і парт. арг-цыям: працягваць курс на індустрыялізацыю; умацоўваць калгасы і няўхільна павялічваць іх колькасць; выпраўляць памылкі і скрыўленні, дапушчаныя ў калгасным буд-ве; аднавіць разбураную нізавую сетку с.-г. кааперацыі; знайсці дадатковыя крыніцы забеспячэння прац. насельніцтва прадуктамі харчавання і рацыянальна выкарыстоўваць харч. рэсурсы. Умовамі паспяховага выканання намечанага курсу павінны былі стаць «бязлітасная барацьба» супраць правага апартунізму як гал. небяспекі на тым этапе развіцця, «левых» трацкісцкіх перагібаў, прымірэнства, усякіх ваганняў у нац. пытанні. Асаблівы акцэнт з’езд зрабіў на вынікі ідэолага-паліт. кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму і правага ўхілу, якая разгарнулася пасля праверкі ў маі—чэрв. 1929 камісіяй ЦККВКП(б) на чале з У.П.Затонскім практыкі нац. работы ў БССР. Многія дэлегаты ў сваіх прамовах заяўлялі, што настаў час разглядаць бел. нацыянал-дэмакратызм як гал.небяспеку для партыі. З’езд выбраў ЦККП(б)Б з 112 чл. і 62 канд., ЦКККП(б)Б з 89 чл., Цэнтр.рэвіз. камісію КП(б)Б з 9 чл.
Літ.:
XIII з’езд Камуністычнай партыі (6.) Беларусі: Стэнагр. справаздача, 30 мая — 12 чэрвеня 1930 г.Мн., 1931;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 2. 1928—1932. Мн., 1984.
вайна паміж Тэўтонскім ордэнам і Польскім каралеўствам. Пачалася ў лют. 1454 паўстаннем супраць ордэна, падрыхтаваным т.зв. Прускім саюзам (створаны ў 1440, аб’ядноўваў апазіцыйныя ордэну гарады, дробных рыцараў Памор’я Прусіі). З-пад улады ордэна былі вызвалены Гданьск, Торунь, Эльбланг, Кралявец (Кёнігсберг). У сак. 1454 польскі кароль Казімір IV абвясціў пра ўключэнне зямель ордэна ў склад Польшчы. Польскае апалчэнне ўступіла ва ўладанні ордэна, аднак у вер. 1454 пацярпела паражэнне каля Хайніцаў. Вайна прыняла зацяжны характар, ордэн атрымаў падтрымку Брандэнбурга і інш.герм. княстваў. Паваротным пунктам у вайне стала перамога польскіх войск у 1462 у бітве каля Жарноўца; шэраг паражэнняў войскі ордэна пацярпелі ў 1465—66. Скончылася вайна Тарунскім мірам 1466, паводле якога Польскае каралеўства зноў атрымала выхад да Балт.м.; вярнула сабе Усх. Памор’е з г. Гданьск, Хэлмскую і Міхалоўскую землі з г. Торунь, зах. частку Прусіі і Вармію. Тэўтонскі ордэн, пад уладай якога засталася Усх. Прусія, прызнаў сябе васалам польскага караля.
у польскім. бел. і рус. сілабічным вершаскладанні памер у 13 складоў з цэзурай пасля 7-га склада.
Развіўся з сярэдневяковага лац. «ваганцкага верша» (6-стопны харэй з дактылічнай цэзурай), перапрацаванага ў адпаведнасці з асаблівасцямі польскай мовы (націск на перадапошнім складзе).
Т. лічыўся «высокім» памерам. Ім напісаны панегірыкі А.Рымшы, многія ананімныя вершы 16—17 ст. Сімяон Полацкі пашырыў сферу ўжывання Т., ён пісаў элегіі, дэкламацыі, алегорыі. У бел. л-ры 19 ст. сустракаецца рэдка, ім напісаны некаторыя рамансы ў «Сялянцы» В.Дуніна-Марцінкевіча, верш Я.Лучыны «Стары ляснік» і інш.
востраў у Атлантычным ак., каля паўн.-ўсх. берагоў Паўд. Амерыкі, асн. частка дзяржавы Трынідад і Табага. Пл. 4,8 тыс.км². На Пн хрыбет выш. да 940 м (г. Арыпа). Астатняя тэр. — пераважна нізінная раўніна, на У забалочаная. Радовішчы прыроднага асфальту, нафты (на шэльфе), прыроднага газу. Клімат субэкватарыяльны. Сярэднія месячныя т-ры 25—27 °C. Ападкаў ад 1200 мм за год на З да 3800 мм на ПнУ. Пераважаюць вечназялёныя лясы, на ПнЗ — рэдкалессі.
Рэспубліка Трынідад і Табага (Republic of Trinidad and Tobago), дзяржава ў Вест-Індыі на аднайм. астравах каля паўн. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі. Пл. 5,1 тыс.км². Нас. 1175,5 тыс.чал. (2000). Афіц. мова — англійская. Сталіца, гал.эканам. цэнтр і порт — г.Порт-оф-Спейн. Краіна падзяляецца на 8 графстваў і 3 муніцыпалітэты. Нац. свята — Дзень незалежнасці (31 жн.).
Дзяржаўны лад. Т. і Т. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1976. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца калегіяй выбаршчыкаў з членаў парламента на 5 гадоў. Заканад. ўлада належыць двухпалатнаму парламенту, які складаецца з сената (31 член) і палаты прадстаўнікоў (36 дэпутатаў), што выбіраюцца на 5 гадоў; 9 сенатараў назначае прэзідэнт, 16 — рэкамендуе прэм’ер-міністр, 6 — лідэр апазіцыі. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе кааліцыйны ўрад.
Прырода. В-аўТрынідад (пл. 4,8 тыс.км²) пераважна раўнінны. Ёсць 3 невысокія горныя ланцугі (выш. да 940 м). На в-ве Табага (пл. 0,3 тыс.км²) горы (выш. да 579 м) і вапняковае плато. На в-ве Трынідад радовішчы нафты (на сушы і на шэльфе), асфальту (воз. Піч-Лейк), прыроднага газу. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэднямесячныя т-ры 25—27 °C. Ападкаў за год ад 1200 мм на З да 3800 мм на У. Бываюць разбуральныя трапічныя ўраганы. Трапічныя лясы (трынідадскі цік, карыбская хвоя, махагоніевае дрэва. чырвоны сандал, бальса і інш.) займаюць 46% тэр. Фауна мае падабенства з фаунай Паўд. Амерыкі. Трапляюцца пекары, ацэлот, апосум, агуці, малпакапуцын, кажаны, чарапахі, змеі, алігатары. Шмат птушак. Ёсць рэзерваты і марскі запаведнік.
Насельніцтва. Жывуць негры (39,5%, нашчадкі рабоў), індыйцы (40,3%, нашчадкі закантрактаваных рабочых з Паўн. Індыі), мулаты (18,4%), еўрапейцы, кітайцы і інш. Сярод вернікаў хрысціяне (62%, пераважна католікі і англікане), індуісты (25%), мусульмане (6%) і інш. Сярэднегадавы прырост каля 1%. Сярэдняя шчыльн. 230,5 чал. на 1 км². Больш шчыльна (да 400 чал. на 1 км²) заселена зах.ч. в-ва Трынідад. Гар. насельніцтва 73%. У г. Порт-оф-Спейн з прыгарадамі больш за 300 тыс.ж. (1996), у г. Сан-Фернанда каля 50 тыс.ж., астатнія гарады невялікія. У прам-сці занята каля 30% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — каля 10%, у абслуговых галінах — каля 60%.
Гісторыя. На час адкрыцця ў 1498 Х.Калумбаілв-аў Трынідад быў населены індзейцамі-аравакамі, в-аў Табага — карыбамі. У 1532—1797 в-аў Трынідад быў ісп. калоніяй, у 1797 захоплены Вялікабрытаніяй (афіцыйна замацаваны за ёй у 1802). За валоданне в-вам Табага спрачаліся розныя еўрап. дзяржавы (у 1652—58 — уладанне Курляндскага герцагства, васала ВКЛ), у 1763 захоплены Вялікабрытаніяй (замацаваны за ёй у 1814). У 1889 абодва востравы аб’яднаны ў адзіную калонію. У выніку лютай эксплуатацыі большасць індзейцаў знішчана, замест іх для працы на плантацыях прывозіліся негры-рабы з Афрыкі. Пасля скасавання рабства ў 1834 пачалася эміграцыя рабочых з Індыі і Кітая. У 1958—62 Т. і Т. — чл. Вест-Індскай федэрацыі. 31.8.1962 абвешчана незалежнасць Т. і Т. ў складзе Садружнасці.
1.8.1976 абвешчана рэспубліка. Да сярэдзіны 1980-х г. у паліт. жыцці краіны дамінавала Нар.нац. партыя, якая адлюстроўвала інтарэсы пераважна афратрынідадцаў. З канца 1980-х г.вял. ўплыў у палітыцы набыў Аб’яднаны нац. кангрэс, які адлюстроўвае інтарэсы індатрынідадскай абшчыны і з 1995 узначальвае ўрад дзяржавы. Т. і Т. — чл.ААН (з 1962), Арг-цыі амер. дзяржаў (з 1967). Дзейнічаюць паліт. партыі: Аб’яднаны нац. кангрэс, Нар.нац. партыя, Нац. саюз за рэканструкцыю.
Гаспадарка. Т. і Т. — адна з развітых краін Карыбскага бас., мае развітую эканоміку з моцным прыватным і невялікім дзярж. сектарамі. У 1999 валавы ўнутр. прадукт склаў 4,4 тыс.дол. на 1 чал., у т. л. ў нафтавым сектары ствараецца 21,4%, у астатніх галінах прам-сці і буд-ве — 18,6%, у сельскай гаспадарцы — 2%, у гандлі і турызме — 18,3%, у інш. абслуговых галінах — 39,7%. У прам-сці гал. ролю адыгрывае здабыча і перапрацоўка нафты і газу. Здабычу вядуць пераважна замежныя кампаніі. У 1998 здабыта 7,1 млн.т нафты і каля 1 млрд.м³ газу. Асноўную частку нафты здабываюць на марскіх радовішчах. Вытв-сць нафтапрадуктаў каля 8 млн.т (1998); акрамя мясц. перапрацоўваецца нафта з Венесуэлы і інш. краін. Асн. цэнтры нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі на З в-ва Трынідад у наваколлі г. Сан-Фернанда (у т. л. 3 нафтаперапр. з-ды, нафтахім. камбінат, з-д па вытв-сці азотных угнаенняў). Распрацоўваюцца запасы асфальту (воз. Піч-Лейк), штогадовая здабыча 100—200 тыс.т. Вытв-сць электраэнергіі 4,8 млрд.кВт∙гадз (1998), пераважна на ЦЭС. З галін апрацоўчай прам-сці найб. развіты цукр., цэм., тэкст., абутковая, дрэваапр., папяровая, фармацэўтычная, буд. матэрыялаў. Ёсць металург. з-д, прадпрыемствы па вытв-сці пластмас і хімікатаў, па зборцы легкавых аўтамабіляў і тэлевізараў. Нарыхтоўка драўніны каштоўных парод. Шмат дробных прадпрыемстваў харч. прам-сці. Развіты саматужныя промыслы. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 133 тыс.га зямлі, у т. л. пад ворывам 77 тыс.га, пад шматгадовымі насаджэннямі 46 тыс.га, пад пашай 10 тыс.га. Пануе буйное землеўладанне. Гал. экспартная культура — цукр. трыснёг, займае каля 40 тыс.га, штогадовы збор каля 2 млн.т (каля 200 тыс.т цукру). Меншае значэнне маюць какава, кава, какосавая пальма, цытрусавыя. бананы, тытунь. Асн.харч. культуры: рыс, ямс, бабовыя, кукуруза, маніёк, батат, агародніна. Трапічнае садоўніцтва. Жывёлагадоўля.развіта слаба. Пагалоўе (тыс. галоў): буйн. раг. жывёлы — каля 70, свіней — каля 50, коз — каля 40. Птушкагадоўля (8,5 млн. курэй, 1997). Рыбалоўства (15 тыс.т, 1999). Транспарт аўтамаб. і марскі. У краіне 8,3 тыс.км. аўтадарог, у т. л. 4,3 тыс.км з цвёрдым пакрыццём; 128 тыс. легкавых, 27 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Гал. марскія парты: Порт-оф-Спейн, Пуэнт-а-П’ер, Пойнт-Фортын, Скарбара. На астравах 6 аэрапортаў, у т. л. 2 міжнародныя. Сетка нафтаправодаў і газаправодаў злучае месцы здабычы з перапрацоўчымі і трансп. цэнтрамі. У 1998 экспарт склаў 2,4 млрд.дол., імпарт — 3 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць нафта і нафтапрадукты (64%), хімікаты і ўгнаенні, сталь і пракат, цукар, какава, кава, цытрусавыя, кветкі; у імпарце — абсталяванне, трансп. сродкі, прамысл. і харч. тавары, нафта. Гандаль пераважна з ЗША (36,9% экспарту, 44,7% імпарту), краінамі Лац. Амерыкі (адпаведна 39,1% і 18,9%), Вялікабрытаніяй і Японіяй. Т. і Т. — развітая турыстычная краіна, штогод наведвае больш за 200 тыс. турыстаў пераважна з ЗША, Канады, краін Зах. Еўропы. Асн. турыстычныя цэнтры на в-ве Табага. Грашовая адзінка — долар Т. і Т.
Герб і сцяг Трынідада і Табага.Да арт.Трынідад і Табага. Заходняе ўзбярэжжа вострава Трынідад.
Бясколерныя крышталі (тэхн. Т. жоўты), tпл 80,85 °C, шчыльн. 1663 кг/м³ (літага 1540—1590 кг/м³). Добра раствараецца ў бензоле, талуоле, ацэтоне, азотнай і сернай к-тах, мала — у вадзе. Хімічна ўстойлівы; працяглы час захоўваецца без раскладання. Выбуховыя ўласцівасці Т.: цеплата выбуху 4190 кДж/кг, макс. скорасць дэтанацыі 7 км/с (пры шчыльн. 1600 кг/м³), т-ра ўспышкі 290 °C. Менш адчувальны да ўдару і трэння, больш бяспечны ў абыходжанні за інш. выбуховыя рэчывы. У прам-сці атрымліваюць нітраваннем талуолу сумессю азотнай і сернай кіслот пры 50—120 °C з наступнай ачысткай водным растворам сульфіту натрыю. Выкарыстоўваюць для начыньвання боепрыпасаў і пры правядзенні выбуховых работ.
Жоўтыя крышталі, tпл 122,5 °C, шчыльн. 1763 кг/м³. Добра раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце і арган. растваральніках, мала — у вадзе. Брызантнае выбуховае рэчыва больш адчувальнае да ўдару і трэння, чым трынітраталуол. Моцная к-та, солі Т. з металамі — пікраты (утвараюцца пры кантакце з металамі і іх аксідамі) лёгка загараюцца і ўзрываюцца. У канцы 19 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалі як выбуховае рэчыва. Атрутны, ГДК 0.1 мг/м³.
1) ансамбль з трох выканаўцаў. Паводле выканальніцкага складу адрозніваюць інстр., вак. і вак.-інстр.; паводле складу інструментаў — аднародныя і мяшаныя.
2) Сярэдняя частка інстр. п’есы ў складанай 3-часткавай форме танц. характару (менуэты, скерца, маршы, вальсы, паланэзы). У бел. аўтараў вядомы Т. М.Аладава, А.Багатырова, Г.Вагнера, Я.Глебава, У.Дарохіна, С.Картэса, Дз.Смольскага, Р.Суруса, М.Чуркіна і інш. 3) Муз. твор для трох выканаўцаў (пераважна інстр. Т.). Лепшыя ўзоры інстр. Т. вылучаюцца развітасцю партый, іх раўнапраўем, глыбінёй маст. задумы.
Т. бел. кампазітараў (Л.Абеліёвіча, Аладава, Багатырова, Вагнера, Я.Дзягцярыка, В.Залатарова, П.Падкавырава, Ю.Семянякі, А.Туранкова, К.Цесакова, Я.Цікоцкага, Л.Шлег і інш.) адрозніваецца самабытным пераўтварэннем нар.песенных інтанацый, выкарыстаннем узораў бел. фальклору, стварэннем вобразна-эмац. кантрастаў лірыка-псіхал. і жанравага планаў.
Літ.:
Гайдамович Т. Инструментальные ансамбли. 2 изд. М., 1963;
Раабен Л. Инструментальный ансамбль в русской музыке. М., 1961;
Миронов Л. Трио Бетховена для фортепиано, скрипки и виолончели. М., 1974;
Петраш А. Жанры позднеренессансной инструментальной музыки и становление сонаты и сюиты // Вопросы теории и эстетики музыки. Л., 1975. Вып. 14.