ТРЫНІТРАФЕНО́Л, 2,4,6-трынітрафенол, пікрынавая кіслата,
араматычнае нітразлучэнне.
Жоўтыя крышталі, tпл 122,5 °C, шчыльн. 1763 кг/м³. Добра раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце і арган. растваральніках, мала — у вадзе. Брызантнае выбуховае рэчыва больш адчувальнае да ўдару і трэння, чым трынітраталуол. Моцная к-та, солі Т. з металамі — пікраты (утвараюцца пры кантакце з металамі і іх аксідамі) лёгка загараюцца і ўзрываюцца. У канцы 19 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалі як выбуховае рэчыва. Атрутны, ГДК 0.1 мг/м³.
т. 15, с. 550
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)