ТРЫНІДА́Д (Trinidad),

востраў у Атлантычным ак., каля паўн.-ўсх. берагоў Паўд. Амерыкі, асн. частка дзяржавы Трынідад і Табага. Пл. 4,8 тыс. км². На Пн хрыбет выш. да 940 м (г. Арыпа). Астатняя тэр. — пераважна нізінная раўніна, на У забалочаная. Радовішчы прыроднага асфальту, нафты (на шэльфе), прыроднага газу. Клімат субэкватарыяльны. Сярэднія месячныя т-ры 25—27 °C. Ападкаў ад 1200 мм за год на З да 3800 мм на ПнУ. Пераважаюць вечназялёныя лясы, на ПнЗ — рэдкалессі.

т. 15, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)