атрад прасцейшых кл. спаравікоў; унутрыклетачныя вузкаспецыфічныя паразіты эпітэліяльнай тканкі пераважна органаў стрававання жывёл і чалавека. Каля 400 відаў. Распаўсюджваюцца пераважна аліментарным шляхам і пры кровасмактанні.
Цела пераважна авальнае ці круглае. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія), палавога працэсу (гаметаганія) і спораганіі, якая адбываецца ў вонкавым асяроддзі. Большасць К. мае аднаго гаспадара, некат. двух. Многія К. выклікаюць захворванні жывёл — какцыдыёзы, у чалавека — таксаплазмоз.
Да арт.Какцыдыі. Цыкл развіцця какцыдыі эймерыі: I — першае пакаленне шызонтаў; II — другое пакаленне шызонтаў; III — трэцяе пакаленне шызонтаў; IV — гаметаганія; V — спараганія; 1 — спаразоіты; 2 — малады шызонт; 3 — шызонт з многімі ядрамі, які расце; 4 — шызонт, што распаўся на меразоіты; 5 — меразоіты; 6 — развіццё макрагаметы; 7 — развіццё мікрагамет; 8 — мікрагамета; 9 — аацыста; 10 — аацыста, якая выйшла з кішэчніка труса; 11 — аацыста 3 чатырма спарабластамі і астаткавым целам; 12 — развіццё спор; 13 — аацыста з чатырма спелымі спорамі (у кожнай споры па 2 спаразоіты).
хвароба чалавека і жывёл, што выклікаецца паразітычным грыбам Coccidioides immitus. Прыродны рэзервуар грыба — глеба. Бывае ў раёнах пустынь і паўпустынь. Заражэнне адбываецца аэрагенным шляхам, праз пашкоджаную скуру ці слізістую абалонку. Адрозніваюць К. першасны і другасны. Найчасцей пашкоджваюцца лёгкія, скура (глыбокія інфільтраты), абалонка рота, косці, нерв. сістэма, унутр. органы. К. нагадвае грып, рэўматызм і інш. з павышэннем т-ры. Лячэнне: хірургічнае, антыбіётыкі, вонкавая тэрапія.
горад у Казахстане, цэнтр Какчэтаўскай вобл., на беразе воз. Копа. Засн. ў 1824 як казацкая станіца. З 1862 горад. 143,3 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак. Прадпрыемствы прыладабуд., хім., лёгкай і харч. прам-сці; вытв-сць будматэрыялаў. Пед.ін-т. Тэатр. Гістарычна-краязнаўчы музей.
група азёр у Казахстане, у паўн.-ўсх.ч. Казахскага драбнасопачніка. Размешчаны на абс. вышыні ад 200 да 500 м. Найб. вядомыя: Баравое, Шчучае, Зерэнда, Айдабул, Вял. і Малое Чэбачае і інш. Узровень і плошча зменлівыя. На перашыйку паміж воз. Баравое і Вял. Чэбачае — курорт Баравое.
хрыбет на Пд Цянь-Шаня, на мяжы Кыргызстана і Кітая. Даўж. каля 400 км. Выш. да 7439 м (пік Перамогі). Складзены з гліністых сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў, прарваных гранітамі. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі (агульная пл. 983 км²). Рэкі Сары-Джаз, Какшаал, Узенгегуш перасякаюць хрыбет у вузкіх цяснінах. На паўд. схіле стэпы, на паўн. — высакагорныя лугі і лугавыя стэпы.
КАКША́РАЎ (Мікалай Іванавіч) (5.12.1818, каля г. Усць-Каменагорск, Казахстан — 2.1.1893),
расійскі мінералог-крышталёграф. Акад. Пецярбургскай АН (1866). Скончыў Ін-т корпуса горных інжынераў у Пецярбургу (1840). Прымаў удзел у экспедыцыях англ. геолага Р.І.Мурчысана ў час яго наведвання Расіі. Дырэктар Горнага ін-та ў Пецярбургу (1872—81), праф. (1851—55). З 1865 дырэктар Мінералагічнага т-ва і рэдактар многіх тамоў «Запісак мінералагічнага т-ва». Асн. твор — «Матэрыялы для мінералогіі Расіі» (т. 1—6, 1852—77). Вылічыў крышталеграфічныя канстанты, якія пакладзены ў аснову марфал. характарыстык многіх мінералаў.
віды кветкавых раслін роду Zantedeschia сям. ароідных. 9 відаў. Пашыраны ў Паўд. Афрыцы. На Беларусі вырошчваюцца ў цяпліцах і пакоях К. эфіопская (Z. ephiopica) і яе сарты: з белым пакрывалам — Перл фон Штутгар, Мікалай; з зялёным — Грынланд, з жоўтым — Голдэн Эмперон, з ружовым — Сапрайз Гібрыдс.
Шматгадовыя расліны выш. у сярэднім 100 см, з тоўстым членістым карэнішчам і доўгачаранковым стрэлкападобным шырокім лісцем. Кветкі дробныя, двухполыя, без калякветніка, сабраны ў суквецце — пальцападобны катах, абкружаны прыгожым белым яйцападобным пакрывалам. Плод — ярка-чырв. ягада. Цвіце ў кастр.—красавіку.
КАЛАБА́ЕЎ (Алефцін Мікалаевіч) (н. 5.5.1940, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1986). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск), з 1997 нам. дырэктара гэтага НДІ. Навук. працы па спосабах і метадах вядзення воднага кадастру, водагасп. разліках, інфарм. сістэмах воднай экалогіі.
Тв.:
Кадастр использования водных ресурсов: (Методы и практика ведения). Мн., 1997 (у сааўт.).