адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—62. Утвораны 8.12.1926 у Рэчыцкай акрузе. Цэнтр — г.п.Камарын. Падзяляўся на 29 сельсаветаў. З 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 30.12.1927 падзелены на 15 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Скасаваны 25.12.1962, тэр. далучана да Брагінскага і Хойніцкага р-наў.
помнік прыроды рэсп. значэння (1963). Геал. агаленне міжледавіковых стужачных глін у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., за 5 км на З ад г.п. Свір. Разрэз знаходзіцца на абрывістым выгіне р. Страча (правы бераг), выш. абрыву каля 4 м, даўж. 55 м. Пад тоўшчай марэнных адкладаў паазерскага зледзянення адзінае вядомае на тэр. Беларусі месцазнаходжанне рэшткаў арктычных (прыледавіковых) раслін.
пячора, свяшчэннае месца ў мінойскай культуры. Размешчана на схілах г. Іда (в-аў Крыт). Сярод вотыўных дароў — посуд сярэднемінойскага перыяду (1900—1600 г. да н.э.), упрыгожаны стылізаваным раслінным арнаментам, размаляваны чырв. і белай фарбамі па чорнай аснове. Такі стыль керамікі атрымаў назву К.
Да арт.Камарэс. Збан стылю «камарэс» з палаца ў Фесце. Каля 1850 да н.э.
насякомае падатрада даўгавусых атрада двухкрылых. Пашыраны ва ўсім свеце, за выключэннем пустынь. Жывуць каля вадаёмаў, у сырых мясцінах, балотах. Лічынкі і кукалкі развіваюцца ў стаячай вадзе.
Даўж. да 8 мм. Ногі доўгія, вусікі ў самцоў перыстыя, у самак э кароткімі рэдкімі валаскамі. Ротавыя органы колючыя. Самкі кормяцца крывёю пазваночных жывёл і чалавека, самцы — сокам і нектарам раслін, лічынкі — водарасцямі і арган. рэшткамі. Зімуюць самкі. Могуць пераносіць узбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека.
ліквідацыя цераспалосіцы звядзеннем сялянскіх зямель у адзін участак з наступным выхадам на хутары; састаўная частка агр. рэформы ў Польшчы, абвешчанай сеймам у 1919. Праводзілася паводле закону ад 28.12.1925 «Пра парцэляцыю, камасацыю і асадніцтва» з мэтай умацаваць у Зах. Беларусі заможнае сялянства як апору польск. ўрада. Закон абавязваў памешчыкаў прадаваць сялянам і асаднікам участкі зямлі па 15 га у Польшчы і па 26 га у Зах. Беларусі і Зах. Украіне. З 1 млн.га зямлі, прададзенай у 1926—30 памешчыкамі, 90% купілі заможныя сяляне і асаднікі. Бяднейшым сялянам даставаліся горшыя землі. Расходы на К. цалкам клаліся на сялян. Правядзенне К. асабліва паскорылася ў гады эканам. крызісу 1929—30. Як і ўся агр. рэформа, К. ўзмацніла сац. размежаванне зах.-бел. вёскі.
паўвостраў на Пд Індакітая, паміж Паўднёва-Кітайскім м. і Сіямскім зал., на ПдЗ ад дэльты р. Меконг. Тэр. В’етнама. Выступае ў мора на 180—200 км. Балоты, часткова асушаныя. Акультураная поймавая расліннасць. Месцамі на берагах мангравыя лясы. Рысаводства.
КА́МАЎ (Мікалай Ільіч) (14.9.1902, г. Іркуцк, Расія — 24.11.1973),
савецкі канструктар верталётаў. Д-ртэхн.н. (1962).
Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Томскі тэхнал.ін-т (1923). З 1940 гал. канструктар доследнага КБ па верталётабудаванні. Пад яго кіраўніцтвам створаны аўтажыры А-7 і А-7біс, верталёты Ка-8, Ка-10, Ка-15, Ка-18, Ка-26, эксперым. вінтакрыл Ка-22, аэрасані Ка-30. Дзярж. прэмія СССР 1972.
нізінная раўніна на Пд п-ва Індакітай, пераважна ў Камбоджы. Пл. каля 200 тыс.км². Сярэднія выш. каля 100 м. Абмежавана на Зхр. Кравань, на Пн уступам плато Карат, на У гарамі Чыянгшон. Складзена з рыхлых алювіяльных і азёрных адкладаў р. Меконг і яе прытокаў. На К.р. знаходзіцца самае вялікае на п-ве Індакітай воз. Танлесап. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў ад 700 да 1500 мм за год. Пасля зведзеных лясоў пераважаюць рэдкалессі і саванны, месцамі лугі і балоты. Густа населена; развіта рысаводства.