КАЛЯ́ГІН (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 25.5.1942, г. Малмыж Кіраўскай вобл., Расія),
расійскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1965). На сцэне з 1965, з 1971 у МХАТ. Заснавальнік і кіраўнік драм.т-ра «Et cetera» (з 1993).
Творчасці ўласцівы шырокі артыстычны дыяпазон — ад стрыманага драматызму да феерычнага гумару, ад камедыйнасці да тонкага псіхалагічнага аналізу і спавядальнай адкрытасці. Сярод тэатр. роляў: Ленін («Так пераможам!» М.Шатрова, 1981), Аргон («Тарцюф» Мальера, 1981), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога, 1982), Сіман («Тамада» А.Галіна, 1986) і інш. Здымаецца ў кіно («Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх», 1974; «Добры дзень, я ваша цёця!», 1975; «Раба кахання», 1976; «Няскончаная п’еса для механічнага піяніна», 1977; «Допыт», 1979; «Іван, ты абраж», 1992; «Прахіндзіяда», 1994, і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1981, 1983.
КАЛЯДА́ (Андрэй Аляксеевіч) (н. 18.7.1946, в. Рубель Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне камп’ютэрнай алгебры, інфарматыкі і кібернетыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1990). Скончыў БДУ (1969), дзе і працаваў. З 1978 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па тэорыі, метадах, праграмна-алгарытмічных і апаратных сродках арганізацыі паралельных вылічэнняў. Распрацаваў новы кірунак у тэорыі мадулярных выліч. структур (МВС) — мінімальна залішнія МВС. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв.:
Модулярные структуры конвейерной обработки цифровой информации. Мн., 1992 (разам з І.Ц.Пакам);
Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. Мн., 1996 (у сааўт.).
КАЛЯДА́ (Андрэй Андрэевіч) (н. 3.6.1940, в. Панямонь Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. ліг.-знавец, тэатразнавец, педагог. Канд.пед.н. (1975). Праф. (1993). Скончыў Бел.тэатр.маст.ін-т (1962). Працаваў у т-ры імя Я.Купалы, выкладаў у Мінскім пед. і Бел.тэатр.-маст. ін-тах. З 1989 прарэктар Бел.АМ. Даследуе праблемы майстэрства вуснай мовы, методыку навучання выразнаму чытанню; аўтар вучэбных і метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і настаўнікаў (кнігі «Мастацкае чытанне ў школе», 1992; «Сцэнічная мова», 1993, у сааўт.).
у славян і інш. народаў традыц. звычай абходу хат на каляды і віншаваць гаспадароў. Каляднікі (калядоўшчыкі) насілі звязду і выконвалі велічальныя калядныя песні, тэатралізаваныя сцэнкі з пераапрананнем у «казу», «кабылу», «мядзведзя», «жураўля». За гэта каляднікам давалі дарункі (сала, каўбасы). У аснове К. — стараж.агр. абраднасць, прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла (паводле нар. выразу, ад каляд сонца паварочвала на лета) і забеспячэнне багатага ўраджаю ў новым гасп. годзе. К. як рэшткі язычніцтва забаранялася царквой. З цягам часу яно ператварылася ў забаву.
у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Калядзічы. Паклад у выглядзе адорвеняў мелу туронскага і глін палеаген-неагенавага ўзросту залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка. Мел белы, аднародны, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, з уключэннямі крэменю, з вохрыстымі плямамі, у верхняй ч. запясочаны. Гліны цёмна-шэрыя, радзей жаўтавата-шэрыя, з тонкімі праслоямі пылаватага пяску, тлустыя, шчыльныя, сярэдне- і высокапластычныя. Разведаныя запасы мелу 49,9 млн.т, перспектыўныя 44 млн. т. Разведаныя запасы глін 0,3 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы мелу 6,6—50,6 м, ускрышы 0,2—18,8 м. Магутнасць карыснай тоўшчы глін 4,3—13 м, ускрышы 0,4—8 м. Мел і гліны прыдатныя на вытв-сць партландцэменту, мел выкарыстоўваецца таксама як вапнавае ўгнаенне. Радовішча распрацоўваецца АП «Ваўкавыскцэментнашыфер».
КАЛЯ́ДКА (Лукаш Сямёнавіч) (31.10.1887, в. Лесуны Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.5.1966),
дзеяч бел.нац. руху пач. 20 ст. Ген.-маёр інтэнданцкай службы (1940). Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1904—07). У 1907 за распаўсюджванне рэв. л-ры арыштаваны, у 1909 апраўданы. З 1910 у арміі. З 1917 эсэр, чл. Савета салдацкіх дэпутатаў 12-й арміі, выканкома Усерас. Савета сял. дэпутатаў, Цэнтр.бел. вайсковай рады, Бел.абл.к-та, дэлегат Усебел. з’езда 1917. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1921—22 ад’ютант М.Фрунзе ў Турцыі, у 1941—51 нач. кватэрна-эксплуатац. ўпраўлення Узбр. СІД СССР.
КАЛЯ́ДКА (Мікалай Сяргеевіч) (н. 29.6.1952, г. Любань Мінскай вобл.). бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1994). Скончыў Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1975),
Літ. кансерваторыю (Вільнюс, 1985, клас Ю.Домаркаса). З 1979 дырыжор Нац.акад.т-ра оперы і балета Беларусі. Творчасці К. ўласцівы тонкае адчуванне муз. стыляў, рамантычная ўзнёсласць, эмацыянальнасць. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены балеты «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1979, 1989), «Па-дэ-катр» Ц.Пуні (1981), оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1986), «Баль-маскарад» Дж.Вердзі (1988), «Медыум» Дж.К.Меноці (1989), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992), «Воўк і сямёра казлянят» А.Уладзігерава (1984). Дырыжыраваў таксама шматлікімі інш. операмі.