бел. грамадскі і культ. дзеяч, друкар, пісьменнік. Дзяцінства і юнацтва, верагодна, прайшлі ў Магілёве, дзе ён мог атрымаць адукацыю. Чл. Магілёўскага богаяўленскага брацтва (2-я чвэрць 17 ст.), ігумен Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (г, Орша). Магчыма, у Магілёве пазнаёміўся з бел. друкаром і асветнікам С.Собалем. Удзельнічаў у заснаванні Куцеінскай друкарні, з сярэдзіны 1630-х г. яе кіраўнік. Да многіх нелітургічных выданняў напісаў прадмовы на бел. і царкоўнаслав. мовах. Пад яго рэдакцыяй выйшлі «Лексіконъ славенороскій и именъ тлъкованіе» П.Бярынды (1653), «Трефологіонъ» (1647) і інш. Прыхільнік грамадска-паліт. і культ. сувязей з Рус. дзяржавай. Памёр у час пераезду друкарні ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам.
Літ.:
Харлампович К.В. Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань, 1914;
Жудро Ф. Иоиль Труцевич, первый игумен кутеинских монастырей // Могилевские епархиальные ведомости. 1891. № 8—11.
ТРУШ Мікалай Мікалаевіч (н. 23.2.1948, в. Мосткі Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (2000). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук. працы па тэорыі імавернасці і матэм. статыстыцы. Распрацаваў метады пабудовы непараметрычных ацэнак мнагамерных стацыянарных выпадковых працэсаў і аднародных палёў, развіў семіінварыянтны падыход да даследаванняў стат. уласцівасцей гэтых ацэнак.
Тв.:
О́б оценке спектральных плотностей стационарных процессов (разам з І.Г.Журбенка) // Литовский мат. сб. 1979. Т. 19, № 1;
О скорости сходимости моментов оценок спектральных плотностей (разам з Е.І.Мірскай) // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 4;
Асимптотические методы статистического анализа временных рядов Мн., 1999.
ТРУ́ШНІКАВА Лізавета Васілеўна (н. 9.9.1920, в. Курычанка Куртамышскага р-на Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне гінекалогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1979). Скончыла 2-і Маскоўскі мед.ін-т (1943). У Вял.Айч. вайну ў хірург. шпіталі. З 1962 у БелНДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (заг. аддзела), у 1971—92 у Мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дабраякасных і злаякасных пухлін геніталій.
Тв.:
О лечении рецидивов рака шейки Матки после сочетанной лучевой терапии // Вопр. онкологии. 1966. Т. 12, № 1;
Вопросы прогноза при рецидивах рака шейки матки в зависимости от локализации и методов лечения // Прогноз злокачественных опухолей. Л., 1968;
Причины рецидивов и неудач после сочетанной лучевой терапии рака шейки матки // Актуальные проблемы онкологии и медицинской радиологии. Мн., 1970. Т. 2.
ТРУ́ШЫНА Тамара Васілеўна (15.12.1923, в. Кузняцы Ягор’еўскага р-на Маскоўскай вобл. — 3.1.1990),
расійская і бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыла Маск. гар.тэатр. вучылішча (1946). Працавала ў т-рах Душанбе, Брэсцкім абл.драм. З 1948 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. У 1965—79 у Маскоўскім канцэртным аб’яднанні. Выканаўца вострахарактарных, камед. роляў. Яе творчасці ўласціва яркасць знешняга малюнка ролі, пластычная выразнасць, кідкасць сцэн. фарбаў, выкарыстанне прыёмаў гратэску, шаржу, карыкатуры. Сярод лепшых роляў у рус.драм. т-ры Беларусі: Таццяна («Мяшчане» М.Горкага), міс Пірс («Пігмаліён» Б.Шоу), Беліса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Сойка («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Сандра Мар’янен («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі), Зоя Шубейкіна («Дзікуны» С.Міхалкова), Мары-Клер («За другім фронтам» В.Сабко) і інш. Здымалася ў кіно.
ТРЫ (Tree) Герберт Дрэйпер Бірбам (17.12.1853, Лондан —2.7.1917),
англійскі акцёр, антрэпрэнёр, рэжысёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1876, з 1887 узначальваў т-р «Хеймаркет», у 1897—1915 — т-р «Хэр Маджэстыс». Паставіў 20 п’ес У.Шэкспіра. Сярод інш. спектакляў: «Танцоўшчыца» Г.Джонса (1891), «Жанчына, не вартая ўвагі» О.Уайльда (1893), «Ірад» (1900), «Уліс» (1902), «Нерон» (1906) С.Філіпса, «Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога (1903), «Пігмаліён» Б.Шоу (1914) і інш. Пастаноўкі вылучаліся відовішчнасцю, пышнасцю, знешнімі эфектамі. Сярод роляў: Гамлет, Макбет, Рычард II (аднайм. п’есы Шэкспіра), Няхлюдаў («Уваскрэсенне»), У 1904 у Лондане заснаваў школу драм. мастацтва (пазней Каралеўская акадэмія драм. мастацтва).
шасцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні з 3 атамамі азоту ў цыкле. Адрозніваюць 1,3,5-Т. (сім. Т. — бясколерныя крышталі, tпл 86 °C), 1,2,4-Т. (несіметрычны Т. — бледна-жоўтае масла, tпл 16—17,5 °C) і 1,2,3-Т. (віцынальны Т. — бясколерныя крышталі, tпл 69,5—71 °C). Т. раствараюцца ў арган. растваральніках. Утвараюць солі з к-тамі. Найб. пашыраны вытворныя 1,3,5-Т., найважн. з іх 2,4,6-вытворныя (меламін, цыянуравая к-та, цыянурхларыд і інш.) атрымліваюць цыклатрымерызацыяй злучэнняў, што маюць цыянагрупу —C≡N, пераважна нітрылаў. Выкарыстоўваюць як гербіцыды, фарбавальнікі для цэлюлозных валокнаў, аптычныя адбельвальнікі, інсектыцыды і інш.
Трыазіны. Структурная формула: а — 1,3,5-трыазіну; б — 1,2,4-трыазіну; в — 1,2,3-трыазіну.
у Старажытным Рыме: 1) племя. Паводле рым. традыцыі стараж. насельніцтва Рыма складалася з трох Т. — Рамнаў (лацінаў), Тыцыяў (сабінаў) і Луцэраў (этрускаў). Першапачаткова кожная Т. ўключала 100, потым 300 родаў.
2) Тэрытарыяльныя і выбарчыя акругі, што мелі 1 голас у трыбутных каміцыях (сходах па Т.). Увядзенне гэтых Т. традыцыйна прыпісваюць Сервію Тулію (сярэдзіна 6 ст. да н.э.), які падзяліў Рым з наваколлем на 4 гар. і 17 сельскіх Т. Пасля заваёвы Рымам Італіі колькасць Т. вырасла да 35.
калена, сістэматычная (таксанамічная) катэгорыя, прамежкавая паміж падсямействам і родам. Выкарыстоўваецца для аб’яднання блізкіх родаў раслін, жывёл, бактэрый. Для лац. назваў Т. у наменклатуры раслін і бактэрый прыняты канчатак -eae, а ў заалогіі -ini. Вял. Т. падзяляюць на падтрыбы або падкалены.