ТРУЦЭ́ВІЧ Іаіль (7—1654),
бел. грамадскі і культ. дзеяч, друкар, пісьменнік. Дзяцінства і юнацтва, верагодна, прайшлі ў Магілёве, дзе ён мог атрымаць адукацыю. Чл. Магілёўскага богаяўленскага брацтва (2-я чвэрць 17 ст.), ігумен Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (г, Орша). Магчыма, у Магілёве пазнаёміўся з бел. друкаром і асветнікам С.Собалем. Удзельнічаў у заснаванні Куцеінскай друкарні, з сярэдзіны 1630-х г. яе кіраўнік. Да многіх нелітургічных выданняў напісаў прадмовы на бел. і царкоўнаслав. мовах. Пад яго рэдакцыяй выйшлі «Лексіконъ славенороскій и именъ тлъкованіе» П.Бярынды (1653), «Трефологіонъ» (1647) і інш. Прыхільнік грамадска-паліт. і культ. сувязей з Рус. дзяржавай. Памёр у час пераезду друкарні ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам.
Літ.:
Харлампович К.В. Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань, 1914;
Жудро Ф. Иоиль Труцевич, первый игумен кутеинских монастырей // Могилевские епархиальные ведомости. 1891. № 8—11.
Г.Я.Галенчанка.
т. 15, с. 540
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)