ТРУШ Мікалай Мікалаевіч (н. 23.2.1948, в. Мосткі Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н., праф. (2000). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук. працы па тэорыі імавернасці і матэм. статыстыцы. Распрацаваў метады пабудовы непараметрычных ацэнак мнагамерных стацыянарных выпадковых працэсаў і аднародных палёў, развіў семіінварыянтны падыход да даследаванняў стат. уласцівасцей гэтых ацэнак.

Тв.:

О́б оценке спектральных плотностей стационарных процессов (разам з І.​Г.​Журбенка) // Литовский мат. сб. 1979. Т. 19, № 1;

О скорости сходимости моментов оценок спектральных плотностей (разам з Е.​І.​Мірскай) // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 4;

Асимптотические методы статистического анализа временных рядов Мн., 1999.

т. 15, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)