ТРУШКО́ Леанід Ігнатавіч (н. 4.3.1938, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1996). У 1967—99 акцёр Бел. т-ра імя Я.Коласа. Мастацтва Т. адметнае глыбінёй псіхал. распрацоўкі, быт. дакладнасцю, ідэйнай мэтанакіраванасцю вобразаў. Лепшыя ролі: Гапон («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча), Дзерваед, Андрэй Буслай і Бацька («Радавыя», «Парог» А.Дударава), Сырадоеў («Трыбунал» А.Макаёнка), Салавейчык («Амністыя» М.Матукоўскага), Мацей («Несцерка» В.Вольскага), Мікіта («Улада цемры» Л.Талстога), Шохін, Цецераў («Зыкавы», «Мяшчане» М.Горкага), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Эйліф («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Абель («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка), Похрань («Гісторыя граху» паводле С.Жаромскага), Дзятлаў («Трэцяя патэтычная» М.Пагодзіна), Лагуцін («Сталявары» Г.Бокарава), Максім («Стары дом» А.Казанцава), Пятрэнка («Зінуля» А.Тельмана), герцаг Веронскі («Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына). З інш. роляў: Дарафей («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), смалакур Алялюмас («Час быка» («Клеменс») К.Саі], Міларад («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Кэбат («Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла).
В.С.Іваноўскі.
Л.І Трушко.
Л.Трушко ў ролі Дзерваеда.
т. 15, с. 541
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)