Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТРУ́МЭНА ДАКТРЫ́НА,

праграма знешнепаліт. дзейнасці ўрада ЗША, сфармуляваная прэзідэнтам Г.С.Трумэнам у яго пасланні кангрэсу 12.3.1947 на пач. «халоднай вайны». Прадугледжвала дапамогу Грэцыі і Турцыі ў барацьбе супраць «камуніст. пагрозы» (400 млн. дол., адпраўка амер. ўзбраення і ваен. саветнікаў); абвяшчэнне гал. задачай знешняй палітыкі ЗША ўсялякай абароны дэмакр. ін-таў «свабоднага свету» ад замахаў на яго асновы, г.зн. падтрымку ўсіх народаў, што змагаліся супраць камунізму. Т.д. папярэднічала аказанню ўрадам ЗША эканам. дапамогі краінам Зах. Еўропы паводле Маршала плана ў 1948—52.

Літ.:

Уткин А.И. Стратегия глобальной экспансии: Внешнеполитич. доктрины США. М., 1986.

т. 15, с. 537

ТРУ́ПА (ням. Truppe ад франц. troupe літар. — натоўп),

творчы калектыў тэатра. Бываюць драм., оперныя, балетныя, аперэтачныя і інш. Т., а таксама змешаныя, якія складаюцца з акцёраў драмы, аперэты і інш.

т. 15, с. 537

ТРУПАЕ́ДЫ,

жывёлы, якія кормяцца рэшткамі мёртвых арганізмаў, гл. ў арт. Некрафагі.

т. 15, с. 537

ТРУ́ПА ГАЛУБКА́, Трупа беларускіх артыстаў пад загадам У.​Галубка,

гл. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр.

т. 15, с. 537

ТРУС дзікі еўрапейскі (Oryctolagus cuniculus),

млекакормячая жывёла сям. зайцавых атр. зайцападобных. Адзіны від роду. Паходзіць з Цэнтр. і Паўд. Еўропы, Паўн.-Зах. Афрыкі. У сярэдневякоўі завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней у Аўстралію. Новую Зеландыю, Амерыку. Жыве вял. калоніямі ў хмызняковых зарасніках, у норах. Родапачынальнік парод свойскіх Т. (гл. Трусагадоўля). Т. называюць таксама 3 інш. роды сям.: амерыканскіх Т. — Sylvilagus (14 відаў); бясхвостых Т. — Romerolagus (1 від); паўднёваамерыканскіх Т. — Pronolagus (3 віды).

Даўж. да 55 см, маса да 2,5 кг. Афарбоўка шэрая з бураватымі ці вохрыстымі адценнямі, брушка белае. Вушы адносна кароткія (даўж. да 7 см). закругленыя. Пераважна расліннаедны. Палігам. Нараджае да 9 (макс. 12) дзіцянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання. Лабараторная жывёла.

А.​М.​Петрыкаў.

Трусы: 1 — дзікі еўрапейскі; 2 — амерыканскі балотны; 3 — амерыканскі трус-пігмей.

т. 15, с. 537

ТРУС Анатоль Міхайлавіч (30.5.1910, в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 7.9.1989),

бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1955). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), студыю БДТ-2 (1931). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.​Коласа (да 1986). У сваёй творчасці працягваў і развіваў лепшыя традыцыі нац. сцэны. Адметны мастакоўскі тэмперамент спалучаў у сцэн. партрэтах сваіх герояў з псіхал. заглыбленасцю, выразным пластычным малюнкам, унутр. засяроджанасцю. Шырокі творчы дыяпазон, мастацтва пераўвасаблення давалі яму магчымасць выявіць сваю індывідуальнасць у разнапланавых ролях (лірычных і сац. герояў, драм., камед., вострахарактарных) у творах розных жанраў. Яркія прыклады рэаліст. і па-мастацку вобразнага раскрыцця змястоўных характараў і тыпаў пададзены ім у класічным і сучасным, у т. л. бел., рэпертуары: Старац («Раскіданае гняздо» Я.​Купалы), Мацей («Несцерка» В.​Вольскага), Бондараў («Проба агнём» К.​Крапівы), Полаз, Шыковіч («Крыніцы», «Сэрца на далоні» паводле І.​Шамякіна), Крандзялёў («Таблетку пад язык» А.​Макаёнка), Макаранка («Над Бярозай-ракой» П.​Глебкі), Мітрыч («Улада цемры» Л.​Талстога), Андрэй Прозараў («Тры сястры» А.​Чэхава), Ляпкін-Цяпкін («Рэвізор» М.​Гогаля), Захар Бардзін, Басаў, Шышкін («Ворагі», «Дачнікі», «Мяшчане» М.​Горкага), Пераяркаў, Пётр («Багна», «Лес» А.​Астроўскага). Сярод інш. значных роляў: Макар («Востраў Алены» Я.​Шабана), Гоша («Цудоўны сплаў» У.​Кіршона), Месны («Фронт» А.​Карнейчука), Карп Карпавіч («Не называючы прозвішчаў» В.​Мінко), Яўмен Дыбенка («Праўда і крыўда» паводле М.​Стэльмаха), Лір («Кароль Лір» У.​Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары» А.​Фрэдры), Эрнст фон Мюлер («Гарачае лета ў Берліне» паводле Дз.​К’юсак).

Літ.:

Гутковіч А. Акцёр сцэнічнага натхнення (А.​М.​Трус) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.

Б.​І.​Бур’ян.

А.М.Трус.
А.Трус (у цэнтры) у ролі Макара.

т. 15, с. 537

ТРУС Паўлюк (Павел Адамавіч; 6.5.1904. в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 30.8.1929),

бел. паэт. Скончыў Мінскі белпедтэхнікум (1927), вучыўся ў БДУ (1928—29). У 1927—28 працаваў у рэд. газ. «Палеская праўда» (Гомель).

Друкаваўся з 1922. У яго вершах (зб-кі «Вершы», 1925; «Ветры буйныя», 1927), паэмах («Юны змаганец» і «Астрожнік», 1925; «Дзесяты падмурак», 1928; «Чырвоныя ружы», 1929; «Сірата Алеся», часткова апубл. 1925—29, цалкам 1934 і інш.) адлюстраваны пераўтварэнні ў краіне. Узбагаціў змест і маст.-выяўл. сродкі плакатна-агітацыйнага верша. Пісаў сатыр. вершы, прыпеўкі, гумарыст. вершаваныя апавяданні. Паэзія Т. прасякнута рэв. рамантыкай. Яго паэмы вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю. Адзін з першых у бел. паэзіі спалучыў у лірыцы патэтыку з унутр. перажываннем.

Тв.:

Зб. тв. Мн., 1934;

Выбр. творы. Мн., 1953;

Выбранае: Вершы і паэмы. Мн., 1979;

Новай квадры настаў маладзік. Мн., 1984;

Выбр. творы. Мн., 2000.

Літ.:

Чорны К. Думкі пра Паўлюка Труса // Зб. тв. Мн., 1975. Т. 8;

Лужанін М. Вобраз юнака // Зб. тв. Мн., 1981. Т. 4;

Глебка П. Паэзія барацьбы і перамогі. Мн., 1973. С. 166—172;

Гарэлік Л. Паўлюк Трус // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг. Мн., 1985.

Л.​М.​Гарэлік.

П.Трус.

т. 15, с. 538

ТРУ́САВА Ірына Аляксандраўна (н. 22.3.1957, г. Архангельск, Расія),

бел. вучоны ў галіне металургіі. Канд. тэхн. н. (1988). Скончыла Днепрадзяржынскі індустрыяльны ін-т (1983). З 1984 у Бел. нац. тэхн. ун-це. Навук. працы па цеплафізіцы і цеплаэнергетыцы высокатэмпературных тэхналогій у металургіі і машынабудаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1998. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.

Тв.:

Кольцевые печи: Теория и расчеты. Мн., 1993 (разам з У.​І.​Цімашпольскім, М.​Я.​Пякарскім);

Промыідленные теплотехнологии. Ч. 1—5. Мн., 1995—2000 (у сааўт.);

Стальной слиток. Т. 1—3. Мн., 2000—2001 (у сааўт.).

т. 15, с. 538

ТРУСАГАДО́ЎЛЯ,

галіна жывёлагадоўлі па развядзенні труса свойскага для атрымання мяса, шкурак і пуху. Вылучаюць кірункі Т.: мяса-шкуркавы, мясны, пуховы. Трусінае мяса — пажыўны дыетычны прадукт, шкуркі — каштоўная сыравіна для футравай прам-сці, пух ідзе на выраб фетру і трыкатажу. Сістэмы ўтрымання трусоў: клетачная, вонкавая шэдавая, таксама ў закрытых трусятніках для прамысл. Т. з рэгуляваным мікракліматам і механізацыяй працэсаў іх кармлення, паення і прыбірання гною. На Беларусі развіта Т. аматарская.

Літ.:

Кулько К.С. Разведение кроликов. 2 изд. М., 1984;

Помытко В.Н. Зоотехнические основы промышленного кролиководства. М., 1984;

Тузова Р.В., Иванова Е.И. Кролиководство. Мн., 1987;

Ерин А.Т., Плотников В.Г., Рыминская Е.И. Приусадебное кролиководство и нутриеводство. 2 изд. Мн., 1994.

т. 15, с. 538

ТРУ́САЎ Алег Анатолевіч (7.8.1954, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),

бел. археолаг і гісторык архітэктуры, грамадска-паліт. дзеяч. Канд. гіст. н. (1981), дацэнт (2001). Скончыў БДУ (1976). З 1976 супрацоўнік, з 1980 начальнік археал. аддзела Бел. рэстаўрацыйнага праектнага ін-та. З 1995 у Бел. ун-це культуры (у 1996—98 дэкан ф-та бібліятэчна-інфармацыйных сістэм). Вывучае помнікі манум. дойлідства, матэрыяльную культуру Беларусі 11—18 ст. Распрацаваў методыку арх.-археал. вывучэння манум. помнікаў Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў археалогіі і архітэктуры ў шэрагу бел. гарадоў. У 1990—96 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991—96 нам. старшыні Камісіі Вярх. Савета па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны. У 1992—95 старшыня, 1998—99 нам. старшыні Цэнтр. рады Бел. с.-д. грамады. З 1999 старшыня Т-ва бел. мовы імя Ф.​Скарыны.

Тв.:

Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: Архитектурно-археол. анализ. Мд., 1988;

Старажытны Мсціслаў. Мн., 1992 (разам з М.​А.​Ткачовым);

Беларускае кафлярства. Мд., 1993;

Стары замак у Гродне XI — XVIII стст. Мн., 1993 (разам з В.​Е.​Собалем, Н.​І.​Здановіч);

Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мн., 1994 (разам з Н.​І.​Здановіч, А.​К.​Краўцэвічам);

Манументальнае дойлідства Беларусі XI — XVIII стст.;

Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001.

т. 15, с. 538