від транспарту, які ажыццяўляе перадачу на адлегласць вадкіх, газападобных ці цвёрдых прадуктаў па трубаправодах. Прызначаны для транспарціроўкі газу (газаправод), нафты і нафтапрадуктаў (нафтаправод), цвёрдых матэрыялаў (гідраўлічны транспарт, пнеўматычны транспарт). У залежнасці ад прызначэння і тэр. размяшчэння адрозніваюць Т.т. магістральны і прамысловы (найб. пашыраны). Прамысловы выкарыстоўваецца для транспарціроўкі грузаў, якія перадаюцца па трубах у межах прадпрыемства для працягу тэхнал. працэсу. Да магістральнага Т.т. належаць газа- і нафтаправоды, па якіх транспарціруюцца прадукты ад месца здабычы да месца перапрацоўкі і спажывання (заводы, марскія парты). Па магістральных прадуктаправодах транспарціруюцца гатовыя нафтапрадукты (бензін, дызельнае паліва і інш.) з заводаў у раёны спажывання. Да Т.т. адносяцца таксама нафтабазавыя, унутрыпрамысловыя нафта-, газа-, прадуктаправоды, гарадскія газаразмеркавальныя, водаправодныя і каналізацыйныя сеткі і г.д. Вядучая краіна ў галіне Т.т. Японія. На Беларусі агульная працягласць магістральных нафтаправодаў рознага дыяметра (630, 720, 820, 1020 мм) у аднаніткавым вылічэнні 3 тыс.км, прадуктаправодаў 1,4 тыс.км, газаправодаў 6,7 тыс.км. размеркавальных газаправодаў 22 тыс.км (2002). Будуецца газаправод Ямал—Еўропа, першы ўчастак (209 км) здадзены ў эксплуатацыю (1999). Удзельная вага Т.т. ў агульным грузаабароце краіны 58% (2001). Схему магістральных нафтаправодаў гл. ў арт.Нафтаправод.
ТРУБАПРАКА́ТНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ выраб бясшвовых (без зварнога падоўжнага ці спіральнага шва) метал.труб спосабам пракаткі. Уключае транспартаванне загатовак (зліткаў) да награвальных печаў, награванне загатовак, пракатку труб, іх каліброўку, ахаладжэнне, праўку, абрэзку і інш.Асн.тэхнал. абсталяванне Т.в. — трубапракатныя агрэгаты, якія адрозніваюцца тыпаразмерам вырабляемых труб і спосабам іх пракаткі. Працэс гарачай пракаткі ўключае: прашыўку нагрэтай загатоўкі (злітка) і атрыманне таўстасценнай гільзы на прашыўных станах; раскатку гільзы да пэўнай таўшчыні сценак, дыяметра і даўжыні трубы на бесперапынным, кароткаапраўным, пілігрымавым, трохвалковым пракатных станах. Бесперапынны стан (найб. прадукцыйны) ужываецца пры пракатцы труб дыяметрам 110 мм; кароткаапраўны (аўтаматычны) — для вырабу труб дыяметрам ад 60 да 450 мм і больш; пілігрымавы — дыяметрам 400—700 мм, трохвалковы стан — таўстасценных труб дыяметрам 35—200 мм (для кольцаў падшыпнікаў качэння). Пасля раскаткі трубы калібруюцца на калібровачных станах (гл.Калібр),
ахалоджваюцца і правяцца. Трубы дыяметрам да 70 мм атрымліваюць абцісканнем гарачых трубных загатовак на рэдукцыйных станах. Для змяншэння таўшчыні сценкі і дыяметра, надання трубе больш высокіх мех. уласцівасцей, гладкай паверхні і дакладных памераў пасля гарачай пракаткі яе ставяць на станах перыяд. дзеяння, на халодную пракатку, а таксама працягваюць праз валокі валачыльнага стану. Бясшвовыя трубы ўжываюцца ў машынабудаванні, нафтаздабыўной, хім. прам-сці, у камунальнай гаспадарцы і інш.Асн. прадпрыемствамі па іх вырабе ў СНГ з’яўляюцца Перваўральскі наватрубны і Нікапальскі паўднёватрубны з-ды.
сістэма канструктыўна аб’яднаных пракатных станаў і дапаможных машын для вырабу метал. бясшвовых труб са зліткаў, каваных або качаных загатовак; асн. від абсталявання трубапракатнай вытворчасці. Уключае станы прашыўны (для атрымання таўстасценнай трубы, т.зв. гільзы), падаўжальны (для раскаткі гільзы). абкатны і калібровачны (у некаторых Т.а. і рэдукцыйны). Паводле тыпу стана-падаўжальніка (аўтам., пілігрымавы, трохвалковы, бесперапынны, рэйкавы) наз. і Т.а. Найб. пашыраны Т.а. з бесперапынным падаўжальным станам, на якіх робяць трубы дыям. да 102 мм.
прыстасаванне для рэзкі труб. Адрозніваюць Т. ручны (рэзка робіцца пры дапамозе ролікаў; трубу замацоўваюць у цісках, а Т. круцяць вакол яе) і кумулятыўны (рэзка ўзрывам). Складаецца з 2 трубчастых паўкольцаў, якія запаўняюцца гексагенам. Падрыў зарада выконваюць дыстанцыйна праз электрадэтанатар.
самаходная (часам прычапная) грузападымальная машына з навясным абсталяваннем, прызначаная для пракладкі трубаправодаў. Робіцца на базе гусенічнага трактара, выкарыстоўваецца сумесна з інш.спец. машынамі.
Т. падтрымліваюць трубы і плеці з іх пры зварцы, укладваюць трубы ў траншэі, цыліндры і гарлавіны ў калодзежы і камеры. выконваюць інш. пагрузачна-разгрузачныя работы, у т. л. ў меліярац. буд-ве. Прычапныя Т. манціруюць на 2-восевым прычэпе, на якім устанаўліваюць паваротную калонку з пад’ёмнай стралой і трубазахопным прыстасаваннем; агрэгатуюцца з трактарамі МТЗ і інш. Грузападымальнасць Т. да 50 т і больш.
В.М.Кандрацьеў.
Трубаўкладчык: а — агульная будова (1 — гідрацыліндр, 2 — процівага, 3 — страла, 4 — грузавы паліспаст, 5 — захопнае прыстасаванне), б — Д 355 С-з «Комацу» (Японія).
ТРУБАЧО́Ў Алег Мікалаевіч (23.10.1930, г. Валгаград, Расія — 9.3.2002),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1972). Акад.Рас.АН (1992). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1952). З 1953 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АНСССР, у 1961—2001 у Ін-це рус. мовы імя Вінаградава Рас.АН (стварыў і ўзначальвае сектар, потым аддзел этымалогіі і анамастыкі, у 1966—82 адначасова нам. дырэктара), з 1999 адначасова гал. рэдактар час. «Вопросы языкознания». Асн. працы па слав. і індаеўрап. этымалогіі, усх.-слав. анамастыцы. этнагенезе і культуры стараж. славян, літуаністыцы. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (вып. 1—28, 1974—2001). Пераклаў з ням. мовы і дапоўніў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» М.Фасмера (т. 1—4, 1964—73; 3-е выд., 1996).
Тв.:
История славянских терминов родства и некоторых древнейших терминов общественного строя. М., 1959;
Происхождение названий домашних животных в славянских языках. М., 1960;
Ремесленная терминология в славянских языках. М., 1966;
Этногенез и культура древнейших славян. 2 изд. М., 2002.
род прасцейшых кл. раснічных інфузорый. Каля 20 відаў. Пашыраны ў морах і прэсных водах. На Беларусі найб. трапляюцца Т.: звычайны (S.polymorphus) і блакітны (S.coerulus). Свабодна плаваюць, могуць прымацоўвацца да субстрату.
Даўж. да 1 мм. Цела лейкападобнае. расшыранае на пярэднім канцы. укрытае шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі Здольныя рэзка скарачацца. Размнажаюцца бясполым шляхам (дзяленне папалам) і палавым (кан’югацыя). Кормяцца дробнымі арган. рэшткамі, бактэрыямі. водарасцямі, прасцейшымі. Могуць рэгенерыраваць: з кожнай ч. цела, у якой ёсць макрануклеус, аднаўляецца ўвесь арганізм. Біял. меліяратары.
атрад плацэнтарных млекакормячых. Вядомы з пліяцэну Еўразіі і міяцэну Афрыкі (каля 20—5 млн.г. назад). Адзіны сучасны від — трубказуб афрыканскі (Orycteropus afer). Пашыраны ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Жыве ў разнастайных ландшафтах.
Даўж. цела да 158 см, хваста да 61 см, маса да 82 кг. Скура тоўстая, ружавата-шэрая, з рэдкім валасяным покрывам. Вушы доўгія (да 21 см), трубкаватыя. Канец морды выцягнуты ў трубку. Зубы складаюцца са зрослых дэнтынавых трубачак (адсюль назва), растуць усё жыццё. Пярэднія канечнасці 4-, заднія 5-пальцыя, з моцнымі капытападобнымі кіпцюрамі. з дапамогай якіх Т. разбураюць тэрмітнікі, рыюць грунт. Кормяцца тэрмітамі. мурашкамі. інш. насякомымі. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці ў год. Аб’ект палявання.
трубакруты (Attelabidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 1,3 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных лясах. Жывуць на лясных і пладовых дрэвах, кустах. На Беларусі каля 20 відаў. Найб. трапляюцца Т.: арэшнікавы (Apoderus coryli), дубовы (Attelabus curculionides), таполевы (Byctiscus populi); шкоднікі садоў букаркі, слонікі вішнёвы (Rhynchites auratus), слівавы (R.cupreus).
Вонкава падобны да слонікаў. Даўж. да 15 мм. Цела яркае — зялёнае, сіняе, чорнае, чырв., нярэдка з метал. бляскам. Галава выцягнута ў галаватрубку. Хабаток тоўсты, сагнуты. Вусікі булавападобныя, 11- і 12-членікавыя. Брушка кароткае, шырокае. Надкрылы амаль чатырохвугольныя. не прыкрываюць канец брушка. Расліннаедныя. Большасць відаў адкладвае яйцы ў тканкі ліста і скручвае яго ў трубку (адсюль назва). Лічынкі белыя, бязногія, С-падобна выгнутыя. Акукліваюцца ў глебе.