Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

САК (Аляксандр) (14.8.1890, Навагрудчына — пасля 1937),

удзельнік бел. нац.-рэліг. руху пач. 20 ст. Вучыўся ў Пецярбургскім ін-це лясной гаспадаркі, з 1913 у Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1917 пасвячоны ў святара. Душпастырскую дзейнасць вёў у Магілёўскай губ., на Міншчыне, Мазыршчыне, у Койданаве, Хойніках. Удзельнік з’езда бел. каталіцкіх святароў у Мінску (24.—25.5.1917), чл. саюза ксяндзоў-беларусаў. Прыхільнік беларусізацыі рэліг. жыцця беларусаў-каталікоў. З-за праследаванняў сав. улад у 1929 вымушаны быў адмовіцца ад святарскага сану. Працаваў у Бел. дзярж. выд-ве, займаўся літ. творчасцю. 24.6.1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», у 1930—34 на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. У 1937 зноў арыштаваны, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

Літ.:

Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.;

Мюнхен, 1999.

т. 14, с. 83

СА́КА ((Sacco) Джузепе) (Юзаф; 1735, г. Верона, Італія — 22.12.1798),

архітэктар, прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму. Працаваў на Беларусі. З 1773 у Гродне, прыдворны архітэктар графа А.​Тызенгаўза (1774), гал. архітэктар па буд-ве каралеўскіх мануфактур ВКЛ. Кіраваў буд. школай на Гарадніцы ў Гродне. У Гродне пабудаваў Аўгустоўскую сядзібу (1770-я г.), удзельнічаў у афармленні інтэр’ераў і рэканструкцыі Гродзенскага палаца Тызенгаўзаарх. Ю.​Мёзерам), Гродзенскага Новага замка, езуіцкага касцёла (1773), ратушы (1775, з арх. Фрэйліхам). Сярод інш. пабудоў: Свяцкі палацава-паркавы ансамбль, палац Станіславоўскай сядзібы, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплексарх. К.​Спампані). Працаваў таксама ў г. Паставы Віцебскай вобл. (1770-я г.), вёсках Ішчална Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. (1776), Добасна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. (1781). Стварыў праект ратушы ў Вільні (1784, не ажыццёўлены).

В.​Ф.​Марозаў.

т. 14, с. 84

САКАВІ́К (назва ад слова сок; пачынаецца рух сокаў у дрэвах),

бел. назва 3-га месяца каляндарнага года (31 дзень), пачатак вясны. 15 С. працягласць дня ў Мінску 11 гадз 46 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 33,9°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 291 МДж/м², радыяцыйны баланс 60 МДж/м². На тэр. Беларусі сярэднямесячная т-ра паветра -1,6 °C (-0,3 °C на Пд, -3,4 °C на ПнУ). Адносная вільготнасць 76—82%, колькасць вільготных дзён 8—13. Ападкаў 33—42 мм. У 2-й пал. С. адбываецца пераход сярэднясутачнай т-ры паветра праз 0 °C у бок павышэння, пачынаецца раставанне снегу і адтаванне глебы. Расталыя воды выклікаюць разводдзі на рэках. У сярэдзіне С. на Пд пачынаецца рух соку ў клёна вастралістага, у канцы месяца — у бярозы павіслай. Зацвітаюць падбел звычайны, вольха шэрая, ляшчына, ваўчаягада. Вяртаюцца з выраю шпакі, жаваранкі. У канцы С. пачынаецца ток глушцоў, цецерукоў. Паяўляецца прыплод у вавёрак, зайчых. Прачынаюцца ад зімовай спячкі мядзведзі, барсукі Пачынаецца веснавая лінька звяроў. На палях вядуцца падкормка азімых і веснавое ворыва. У садах фарміруюць кроны дрэў, вядуць барацьбу са шкоднымі насякомымі.

т. 14, с. 84

САКАВІ́ТЫЯ КАРМЫ́, сакаўныя кармы,

раслінныя кармы з вял. колькасцю вады (больш за 70%), якая знаходзіцца ў звязаным стане. Да іх належаць зялёныя кармы, сілас, кармавыя караняплоды (буракі, турнэпс, бручка), клубні (бульба, тапінамбур), бахчавыя культуры (гарбузы, кавуны, кабачкі). Скормліваюцца ў сырым выглядзе. Станоўча ўплываюць на абмен рэчываў, страваванне, малочную прадукцыйнасць («малакагонныя» кармы; у іх лізіну і трыптафану больш, чым у зерневых кармах), спрыяюць лепшаму засваенню грубых кармоў. Маюць адносна нізкую агульную пажыўнасць: ад 0,1 да 0,3 кармавых адзінак у 1 кг корму. У сухім рэчыве пераважаюць лёгкарастваральныя вугляводы (крухмал і цукар). С.к. (за выключэннем бабовых раслін і сіласу з іх) бедныя пратэінамі (1—1,5%), клятчаткай (1—1,5%) і амаль не маюць тлушчаў. У попеле пераважаюць солі калію і натрыю; кальцыю і фосфару 0,03—0,04%. С.к. багатыя вітамінамі С, групы В, некат. (напр., гарбузы, морква, зялёны корм, сілас) — карацінам. Найб. рацыянальнае выкарыстанне С.к. у летні перыяд пры арганізацыі зялёнага канвеера.

т. 14, с. 84

САКАВІ́ЦКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1919 у Карэі,

серыя нар. выступленняў супраць яп. панавання ў Карэі (краіна была анексіравана Японіяй у 1910). Штуршком да адкрытага нар. выступлення паслужыла Парыжская мірная канферэнцыя 1919—20, якая выклікала ў кар. грамадстве надзеі на аднаўленне краіны. У лют. 1919 члены рэліг.-паліт. арг-цыі Чхандагё на чале з Сон Бёнхі выдалі дэкларацыю аб незалежнасці Карэі. 1 сак., напярэдадні пахавання б. імператара Карэі Каджона, у Сеуле, Пхеньяне і інш. гарадах адбыліся антыяп. дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці краіны. Рэпрэсіі ўлад выклікалі ў сак.крас. ўзбр. супраціўленне амаль ва ўсёй Карэі. Паўстанне ахапіла 211 з 218 паветаў; у ім прынялі ўдзел больш за 2 млн. чал. У Шанхаі (Кітай) група кар. эмігрантаў стварыла часовы ўрад Карэі на чале з Лі Сын Манам. Яп. войскі і паліцыя задушылі паўстанне. Аднак каланізатары былі вымушаны замяніць яп. ваен. адміністрацыю цывільнай, дапусціўшы ў яе склад прадстаўнікоў кар. эліты.

Літ.:

Пак Б.Д., Пак Тхэгын. Первомартовское движение 1919 г. в Корее: Глазами российского дипломата. М.;

Иркутск, 1998.

В.​У.​Адзярыха.

т. 14, с. 84

САКАВІ́ЦКІЯ АРТЫ́КУЛЫ 1654, Артыкулы Войска Запарожскага,

акт, які юрыдычна аформіў далучэнне Украіны да Рас. дзяржавы паводле рашэння Пераяслаўскай рады 1654. Складзены гетманам Б.​Хмяльніцкім ад імя Войска Запарожскага і прадстаўлены ў Маскве ўкр. пасольствам цару Аляксею Міхайлавічу, які 31 сак. зацвердзіў іх і 6 крас. дапоўніў спец. граматай. Паводле С.а. (23 пункты) Украіна ўваходзіла ў «вечнае падданства» да цара і яго нашчадкаў, але захоўвала пэўную аўтаномію — выбарнасць гетмана, яго права прымаць і адпускаць паслоў замежных краін (акрамя Рэчы Паспалітай і Турцыі) пры інфармаванні цара пра змест перагавораў, асобны казацкі суд, недатыкальнасць казацкіх маёнткаў, самакіраванне гарадоў і інш. Колькасць казацкага войска на службе ў цара вызначалася ў 60 тыс. чал. Правасл. царква рабілася пануючай на Украіне. С.а. да 1720-х г. былі асновай для пацвярджэння правоў Левабярэжнай Украіны пры выбранні новых гетманаў.

Літ.:

Голобуцкий В. Дипломатическая история освободительной войны украинского народа 1648—1654 гг. Киев, 1962.

Г.​В.​Прыбытка.

т. 14, с. 84

САКАВІ́ЦКІЯ І́ДЫ,

паводле старажытнарымскага календара 15 сакавіка. У гэты дзень у 44 да н.э. быў забіты Юлій Цэзар. Змоўшчыкі (арганізатарамі былі Лонгін Гай Касій, Марк Юній Брут, Дэцым Юній Альбін Брут і інш.), баючыся ўзмацнення манархічных памкненняў Цэзара, забілі яго ў будынку курыі Пампея (Рым) у дзень пасяджэння сената.

т. 14, с. 84

САКА́І,

горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю, прамысл. спадарожнік г. Осака. Вядомы з 8 ст. Быў важнейшым портам краіны, вольным горадам (12—16 ст.). Каля 1 млн. ж. (2000). Трансп. вузел. Марскі порт. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, нафтахім., маш.-буд., тэкстыльная. Традыц. вытв-сць метызаў. ЦЭС. Вядомы прыморскі парк «Хамадэра».

т. 14, с. 84

САКАЛДЗІ́НСКІ (Уладзіслаў Сямёнавіч) (28.12.1888, Мінск — 8.3.1976),

бел. спартсмен і трэнер (цяжкая атлетыка, барацьба). Адзін з заснавальнікаў першага на Беларусі аддз. Усерас. спарт. т-ва «Санітас» (1913). Выступаў у цырку. З 1918 — трэнер па цяжкай атлетыцы, выкладчык фіз. культуры ў навуч. установах Мінска. 1-ы чэмпіён Мінска (1914) па франц. (грэка-рымскай) барацьбе ў сярэдняй вагавой катэгорыі і 1-ы чэмпіён Мінска і Беларусі (1924) па гіравым спорце (пяцібор’е) у паўцяжкай вагавой катэгорыі Рэкардсмен Расіі (1913, Мінск) у жыме (214 фунтаў — 85,6 кг) для штангістаў сярэдняй вагавой катэгорыі.

т. 14, с. 84

САКАЛІ́ШЧА,

вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Нішча, на аўтадарозе Полацк—Клясціцы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на ПдЗ ад г.п. Расоны, 133 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Боркавічы. 324 ж., 132 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры. б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Я.​П.​Кульневу. У вёсцы ў Вял. Айч. вайну дзейнічала адна з груп Сакалішчанскага патрыятычнага падполля.

т. 14, с. 84