ТРАЦЦЯКО́Ў Пётр Мікалаевіч (12.11.1909, г. Кастрама, Расія — 12.6.1976),
расійскі археолаг і гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1958). Д-ргіст.н. (1945). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). У 1950—53 гал. рэдактар час. «Вопросы истории». З 1951 дырэктар Ін-та славяназнаўства АНСССР, з 1959 у Ленінградскім аддзяленні Ін-та археалогіі АНСССР. Даследаваў праблемы этнагенезу і стараж. гісторыі ўсх. славян, працэс складвання стараж.-рус. народнасці. У 1951 узначаліў Славянскую (Верхнедняпроўскую) экспедыцыю, якая пачала вывучэнне культур ранняга жал. веку і 1-га тыс.н.э. ў Верхнім Падняпроўі. У 1951—53 разам з Ю.У.Кухарэнкам і В.М.Мельнікоўскай адкрыў і абследаваў шэраг помнікаў зарубінецкай і мілаградскай культур на Гомельшчыне. Ўдзельнічаў у падрыхтоўцы кадраў бел. археолагаў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Восточнославянские племена. 2 изд. М., 1953;
Раннеславянские поселения и могильники на территории Белоруссии // Краткие сообщения Ин-та археологии. Киев, 1955. Вып. 4;
Чаплинское городище // Памятники зарубинецкой культуры. М.; Л., 1959;
Финно-угры, балты и славяне на Днепре и Волге. М.; Л., 1966;
ТРАЦЦЯКО́Ў Якаў Адамавіч (23.10.1916, в. Зябраўка Гомельскага р-на — 4.12.1985),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Камандзір процітанк. гарматы старшына Т. вызначыўся пры знішчэнні ўмацаванняў, агнявых кропак і жывой сілы ворага ў баях на тэр. Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., каля г. Аўгустаў (Польшча) і на подступах да Берліна. Пасля вайны працаваў у сельскай гаспадарцы.
ТРАЦЦЯКО́ЎСКАЯ ГАЛЕРЭ́Я дзяржаўная, найбуйнейшы ў свеце музей рус.выяўл. мастацтва. Засн. ў Маскве ў 1856 П.М.Траццяковым, у 1892 перададзена ім у дар гораду. Да 1918 наз. Маскоўская гар.маст. галерэя П. і С. Траццяковых. У музеі багацейшы збор іканапісу ўсіх асн. школ стараж.-рус. мастацтва, у т. л. работы Ф.Грэка, А.Рублёва, Дыянісія, С.Ушакова. Захоўваецца жывапіс і скульптура 18—1-й пал. 19 ст. (творы У.Баравікоўскага, К.Брулова, А.Іванава, Дз.Лявіцкага, Ф.Рокатава, В.Трапініна, П.Фядотава, Ф.Шубіна), найб. поўны збор работ перасоўнікаў, жывапісцаў і графікаў канца 19 — пач. 20 ст., у т. л. членаў маст. аб’яднанняў «Свет мастацтва», Саюз рус. мастакоў, «Блакітная ружа», «Бубновы валет» і інш. (І.Левітана, М.Урубеля, В.Сярова, В.Барысава-Мусатава, К.Каровіна, М.Рэрыха, А.Бенуа, К.Сомава і інш.). У Т.г. прадстаўлены лепшыя ўзоры шматнац. мастацтва 20 ст., творы майстроў авангарда (В.Кандзінскага, М.Ларыёнава, К.Малевіча, М.Шагала і інш.) і інш. плыней: С.Герасімава, С.Канёнкава, П.Канчалоўскага, П.Корына, В.Мухінай, М.Несцерава, Ю.Піменава, М.Сар’яна і інш. У Т.г. захоўваюцца творы бел. мастакоў З.Азгура, В.Альшэўскага, Г.Асташонка, А.Бархаткова, М.Басалыгі, Г.Вашчанкі, В.Грамыкі, А.Грубэ, Л.Давідзенкі, М.Данцыга, Я.Жлана, Ю.Зайцава, Н.Залознай, Р.Заслонава, У.Зінкевіча, Б.Казакова, А.Кашкурэвіча, А.Кішчанкі, Г.Кобрына, А.Ксяндзова, А.Кузняцова, С.Ларчанкі, А.Лось, Л.Марчанкі, А.Маціевіча, В.Мурашова, А.Мятліцкага, М.Савіцкага, У.Савіча, М.Селешчука, У.Слабодчыкава, А.Фінскага, Л.Хобатава, В.Цвіркі, А.Шатэрніка, Г.Шутава, Л.Шчамялёва.
У Т.г. захоўваецца больш за 50 тыс. твораў мастацтва. У аддзеле рукапісаў (з 1922) — больш за 200 тыс. дакументаў па гісторыі рас.маст. культуры 18—20 ст., асабістыя фонды мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Музей рэгулярна праводзіць выстаўкі. Галерэя размешчана ў неаднаразова перабудаваным доме Траццяковых і шэрагу прылеглых да яго будынкаў. Гал. фасад узведзены ў 1900—05 паводле праекта В.Васняцова. У 1936 завершана 8-зальная прыбудова ў неарус. стылі (арх. А.Шчусеў). У 1982—96 праведзена генеральная рэканструкцыя: прыбудаваны дэпазітарый (сховішча), інжынерны корпус, перакрыты ўнутр. двары (арх. Г.Астаф’еў, Б.Клімаў, І.Вінаградскі і інш.). У 1986 музею перададзены будынак Дзярж. карціннай галерэі. У комплекс Т.г. ўваходзяць таксама царква Міколы Цудатворца ў Талмачах, на правах аддзелаў-філіялаў — музеі-кватэры А.Васняцова і Корына, Дом-музей В.Васняцова, Музей-майстэрня Г.Галубкінай.
Літ.:
Государственная Третьяковская галерея: Очерки истории, 1856—1917. Л., 1981;
Государственная Третьяковская галерея: История и коллекции. 4 изд. М., 1989.
найбольш пашыраная назва манеты наміналам у тры грошы ў пісьмовых крыніцах Беларусі, Украіны і Польшчы ў 17—18 ст. Упершыню выпушчаны ў 1528 у Кракаве і Торуні (Польшча). Чаканіліся сярэбраныя, білонныя і медныя манеты. На Беларусі шырока абарачаліся ў 16—17 ст. У 1765—94 выпускаліся медныя Т. ў Рэчы Паспалітай.
рымскі імператар [98—117] з дынастыі Антанінаў. Ваен. трыбун, потым намеснік (у 97) правінцыі Верхняя Германія. Пры ім Рым. імперыя дасягнула сваіх максімальных межаў. У выніку войнаў 101—102 і 105—106 заваяваны Дакія, у 106 — Набатэйская дзяржава. Вынікам усх. паходу 114—117 стала далучэнне Вял. Арменіі і ўсёй Месапатаміі. Т. карыстаўся падтрымкай сената, шляхам пазык імкнуўся стрымаць разарэнне дробных і сярэдніх землеўладальнікаў, даваў правінцыялам правы рым. грамадзянства, пашыраў сістэму аліментацыі. Пры Т. шырока вялося будаўніцтва ў Рыме і правінцыях (Траянава калона, рэшткі траянавых валоў ва Усх. Еўропе).
Літ.:
Федорова Е.В. Императорский Рим в лицах. 2 изд. Смоленск. 1995.
ТРАЯ́Н Надзея Віктараўна (н. 24.10.1921, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1943). Канд.мед.н. (1962). Скончыла 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1947). З пач.Вял.Айч. вайны на падп. рабоце ў Смалявічах, адна са стваральнікаў падп. камсамольскай арг-цыі, потым разведчыца партыз. брыгады «Дзядзькі Колі». Удзельніца падрыхтоўкі забойства ген. камісара Беларусі гаўляйтэра В.Кубэ. Пасля вайны выкладчык ВНУ, дырэктар Усесаюзнага НДІсан. асветы СССР, старшыня выканкома сав.Чырв. Крыжа, прарэктар 1-га Маскоўскага мед. ін-та.
бел. артыст балета. Нар.арт. Беларусі (1979). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1968). З 1968 артыст, з 1990 нам. дырэктара Нац.акад.т-ра балета Беларусі. У 1988—89 дырэктар Бел. харэагр. вучылішча. Яму ўласцівы арган. спалучэнне класічнага танца з глыбокім пранікненнем у вобраз, індывідуальнасць трактоўкі. Для танца Т. характэрна свабода, скульптурнасць, завершанасць формы. Рознабаковасць яго даравання выявілася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак («Пасля балю» Г.Вагнера), Машэка, Тыль («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Альберт («Жызэль» А.Адана), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Джэймс («Сільфіда» Х.Левенскольда), Паэт («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), партыя ў 1-актовым балеце «Адажыета» на муз. Г.Малера.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 91—103: Мушинская Т.М. Гармония дуэта. Мн., 1987.
А.І.Калядэнка.
Ю.А.Траян.Ю.Траян. Рускі танец з балета «Шчаўкунок».
узведзена імператарам Траянам у Рыме ў 111—114. Архітэктар — грэк Апаладор з Дамаска. Мармуровае збудаванне вышынёй 38 м складаецца з кубічнага цокаля, базы і ствала калоны з капітэллю рымска-дарычнага ордэра. Першапачаткова Т.к. была ўвенчана бронзавым арлом, пазней — статуяй Траяна, з 1587 — статуяй апостала Пятра. Ствол Т.к. пакрываюць размешчаныя па спіралі выкананыя з вял. майстэрствам рэльефы (агульная даўжыня 200 м, вышыня 1 м), якія адлюстроўваюць вайну Траяна з дакамі. Т.к. — каштоўная крыніца звестак па гісторыі побыту і ваен. тэхнікі рымлян і дакаў; на ёй паказаны каля 2500 чал.
Да арт.Траянава калона. Агульны выгляд і фрагмент рэльефаў.
старажытныя абарончыя збудаванні на Пд лесастэпавай часткі Усх. Еўропы. Назва ад імя рым. імператара Траяна, заваёўніка Дакіі. Частка Т.в. захавалася да нашага часу на тэр. Украіны (Вінніцкая, Хмяльніцкая, Цярнопальская вобл.) і Малдовы. Археал. даследаванні Ніжняга Малдаўскага вала паказалі, што ён насыпаны рымлянамі на мяжы 1 і 2 ст.н.э. У 3—4 ст.мясц. плямёны выкарыстоўвалі гэты вал супраць рымлян, для чаго з паўн. боку вала роў засыпаны, а з паўд. боку выкапаны. У Падняпроўі валы, падобныя да Т.в., наз. Зміевымі валамі.
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Халопенічы—Майсееўшчына. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на ПнУ ад г. Барысаў, 122 км ад Мінска, 36 км ад чыг. ст. Крупкі. 424 ж., 144 двары (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.