бел. артыст балета. Нар.арт. Беларусі (1979). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1968). З 1968 артыст, з 1990 нам. дырэктара Нац.акад.т-ра балета Беларусі. У 1988—89 дырэктар Бел. харэагр. вучылішча. Яму ўласцівы арган. спалучэнне класічнага танца з глыбокім пранікненнем у вобраз, індывідуальнасць трактоўкі. Для танца Т. характэрна свабода, скульптурнасць, завершанасць формы. Рознабаковасць яго даравання выявілася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак («Пасля балю» Г.Вагнера), Машэка, Тыль («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Альберт («Жызэль» А.Адана), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Джэймс («Сільфіда» Х.Левенскольда), Паэт («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), партыя ў 1-актовым балеце «Адажыета» на муз. Г.Малера.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 91—103: Мушинская Т.М. Гармония дуэта. Мн., 1987.
А.І.Калядэнка.
Ю.А.Траян.Ю.Траян. Рускі танец з балета «Шчаўкунок».