ТРАЦЦЯКО́Ў Пётр Мікалаевіч (12.11.1909, г. Кастрама, Расія — 12.6.1976),

расійскі археолаг і гісторык. Чл.-кар. АН СССР (1958). Д-р гіст. н. (1945). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). У 1950—53 гал. рэдактар час. «Вопросы истории». З 1951 дырэктар Ін-та славяназнаўства АН СССР, з 1959 у Ленінградскім аддзяленні Ін-та археалогіі АН СССР. Даследаваў праблемы этнагенезу і стараж. гісторыі ўсх. славян, працэс складвання стараж.-рус. народнасці. У 1951 узначаліў Славянскую (Верхнедняпроўскую) экспедыцыю, якая пачала вывучэнне культур ранняга жал. веку і 1-га тыс. н.э. ў Верхнім Падняпроўі. У 1951—53 разам з Ю.​У.​Кухарэнкам і В.​М.​Мельнікоўскай адкрыў і абследаваў шэраг помнікаў зарубінецкай і мілаградскай культур на Гомельшчыне. Ўдзельнічаў у падрыхтоўцы кадраў бел. археолагаў. Дзярж. прэмія СССР 1952.

Тв.:

Восточнославянские племена. 2 изд. М., 1953;

Раннеславянские поселения и могильники на территории Белоруссии // Краткие сообщения Ин-та археологии. Киев, 1955. Вып. 4;

Чаплинское городище // Памятники зарубинецкой культуры. М.; Л., 1959;

Финно-угры, балты и славяне на Днепре и Волге. М.; Л., 1966;

У истоков древнерусской народности. Л., 1970;

По следам древних славянских племен. Л., 1982.

В.​С.​Вяргей.

т. 15, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)