ТРАЯ́К,

найбольш пашыраная назва манеты наміналам у тры грошы ў пісьмовых крыніцах Беларусі, Украіны і Польшчы ў 17—18 ст. Упершыню выпушчаны ў 1528 у Кракаве і Торуні (Польшча). Чаканіліся сярэбраныя, білонныя і медныя манеты. На Беларусі шырока абарачаліся ў 16—17 ст. У 1765—94 выпускаліся медныя Т. ў Рэчы Паспалітай.

т. 15, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)