ТРАЯ́Н Марк Ульпій (Marcus Ulpius Traianus; 18.9.53, Італіка, Іспанія — 7.8.117),

рымскі імператар [98—117] з дынастыі Антанінаў. Ваен. трыбун, потым намеснік (у 97) правінцыі Верхняя Германія. Пры ім Рым. імперыя дасягнула сваіх максімальных межаў. У выніку войнаў 101—102 і 105—106 заваяваны Дакія, у 106 — Набатэйская дзяржава. Вынікам усх. паходу 114—117 стала далучэнне Вял. Арменіі і ўсёй Месапатаміі. Т. карыстаўся падтрымкай сената, шляхам пазык імкнуўся стрымаць разарэнне дробных і сярэдніх землеўладальнікаў, даваў правінцыялам правы рым. грамадзянства, пашыраў сістэму аліментацыі. Пры Т. шырока вялося будаўніцтва ў Рыме і правінцыях (Траянава калона, рэшткі траянавых валоў ва Усх. Еўропе).

Літ.:

Федорова Е.В. Императорский Рим в лицах. 2 изд. Смоленск. 1995.

А.​Г.​Зельскі.

Траян.

т. 15, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)