Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ЛІНГВІ́СТЫКА (ад лац. lingua мова),

тое, што мовазнаўства.

т. 9, с. 264

ЛІНГВІ́СТЫКА СТРУКТУ́РНАЯ,

гл. Структурная лінгвістыка.

т. 9, с. 264

ЛІНГВІСТЫ́ЧНАЯ ГЕАГРА́ФІЯ,

раздзел мовазнаўства, які вывучае тэрытарыяльнае распаўсюджанне моўных з’яў. Вылучылася з дыялекталогіі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Цесна звязана з арэальнай лінгвістыкай. Вытокі бел. Л.г. ў працах па ўсх.-слав. дыялекталогіі — «Нарыс рускай дыялекталогіі» А.І.Сабалеўскага (1892) і інш. Упершыню абгрунтаваў падзел бел. гаворак на 2 гал. часткі — паўн.-ўсх. і паўд.-зах. — і вызначыў іх тэр. межы Я.Ф.Карскі («Агляд гукаў і форм беларускай мовы», 1885). Вял. значэнне ў станаўленні Л.г. мелі працы П.А.Бузука, які шырока карыстаўся метадамі арэальнай лінгвістыкі («Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі», 1928, і інш.), праводзіў рэканструкцыю стараж. форм на аснове сучаснага распаўсюджання моўных з’яў. Якасна новы этап у развіцці Л.г. звязаны з інтэнсіўнай працай над складаннем дыялекталагічных атласаў бел., рус. і ўкр. моў, значнае месца сярод іх належыць «Дыялекталагічнаму атласу беларускай мовы». У ім акрэсліваюцца арэалы моўных з’яў, уласцівых агульнанац. бел. мове, а таксама дыялектных рыс, агульных для бел., рус. і ўкр. моў. Комплекс пытанняў, звязаных з групоўкай бел. гаворак, праблемамі гіст. дыялекталогіі і моўных кантактаў, асвятляецца ў працы (на базе атласа) «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968, карты ізаглос 1969). Слоўнікаваму складу гаворак Беларусі прысвечаны спец. «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (т. 1—4, 1993—97).

Літ.:

Эдельман Д.И. Основные вопросы лингвистической географии. М., 1968;

Ареальные исследования в языкознании и этнографии: (Язык и этнос). Л., 1983;

Крывіцкі А.А. Што такое лінгвагеаграфія. Мн., 1986.

Ю.Ф.Мацкевіч.

т. 9, с. 264

ЛІНГВІСТЫ́ЧНЫ А́ТЛАС,

гл Дыялекталагічны атлас.

т. 9, с. 264

ЛІНГВІСТЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,

слоўнік, у якім даецца апісанне значэння, ужывання, паходжання, марфемнай будовы, вымаўлення, напісання слоў. Бываюць адна-, двух- і шматмоўныя (гл. Двухмоўны слоўнік). У аднамоўных тлумачэнне значэння слоў даецца сродкамі той самай мовы. Л.с. ўключаюць і тлумачаць усю агульнаўжывальную лексіку мовы (нарматыўныя тлумачальныя слоўнікі сучаснай літ. мовы; гл. Тлумачальны слоўнік), лексіку твораў таго ці інш. пісьменніка (гл. Слоўнік мовы пісьменніка), лексіку, абмежаваную ў выкарыстанні носьбітамі пэўнай тэрыторыі, гаворкі (гл. Дыялектны слоўнік), лексіку пісьмовых помнікаў пэўнага гіст. перыяду (гл. Гістарычны слоўнік) або словы, запазычаныя з інш. моў (гл. Іншамоўных слоў слоўнік). Л.с. могуць быць прысвечаны высвятленню паходжання слоў той ці інш. мовы або некалькіх роднасных моў адначасова (гл. Этымалагічны слоўнік), правапісу (гл. Арфаграфічны слоўнік), сінанімічным адносінам слоў у лексічнай сістэме мовы (гл. Сінонімаў слоўнік), сістэматызацыі і апісанню ўстойлівых зваротаў мовы (гл. Фразеалагічны слоўнік), марфемнай будове слоў (гл. Марфемны слоўнік). У сукупнасці ўсе Л.с. служаць мэтам апісання і нармалізацыі слоўнікавага складу мовы.

П.У.Сцяцко.

т. 9, с. 264

ЛІНГІ́С ((Lingys) Юозас) (1.1.1919, в. Гілішкяй Марыямпальскага пав., Літва — 16.12.1984),

літоўскі танцоўшчык, харэограф; заснавальнік літ. сучаснай харэаграфіі. Нар. арт. СССР (1970). У 1946—82 гал. балетмайстар Дзярж. нар. ансамбля песні і танца «Летува». У 1975—79 выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1978 праф.). Стварыў канцэртныя праграмы «Вецер стагоддзяў» і «Святочныя вечары» (Дзярж. прэмія СССР 1970), каля 200 харэаграфічных пастановак. Гал. балетмайстар рэсп. свят песні (1950, 1955, 1965, 1970, 1975). Аўтар кніг «Сцэнічны літоўскі народны танец» (ч. 1—4, 1975—81), «Літоўскія народныя танцы» (кн. 1—4, 1978—85). Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Літвы 1965.

т. 9, с. 265

ЛІНД ((Lind) Ені) (Жэні; 6.10.1820, Стакгольм — 2.11.1887),

шведская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Вучылася спевам у школе пры Каралеўскім т-ры (Стакгольм), з 1838 у трупе гэтага т-ра. З 1844 у Прыдворным т-ры ў Берліне, інш. т-рах Еўропы. З 1856 жыла ў Вялікабрытаніі. Валодала голасам надзвычай вял. дыяпазону, прыгожага тэмбру і крыштальнай чысціні (яе называлі «шведскі салавей»). Сярод партый, у т.л. драм. сапрана: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула» В.Беліні), Аліса («Роберт-Д’ябал» Дж.Меербера), Амалія («Разбойнікі» Дж.Вердзі), Адзіна («Любоўны напітак» Г.Даніцэці) і інш. Яе творчасць — значны этап у станаўленні швед. нац. рамантызму.

Е.Лінд.

т. 9, с. 265

ЛІ́НДБЕРГ ((Lindbergh) Чарлз Огастус) (4.2.1902, г. Дэтройт, штат Мічыган, ЗША — 26.8.1974),

амерыканскі лётчык. Брыгадны генерал (1954). У 1927 першы ажыццявіў адзіночны беспасадачны пералёт праз Атлантычны акіян (Нью-Йорк — Парыж) за 33 гадз 12 мін на самалёце «Дух Сент-Луіса». Аўтар кнігі «Дух Сент-Луіса», прысвечанай гэтаму пералёту.

Н.К.Мазоўка.

т. 9, с. 265

ЛІ́НДГРЭН ((Lindgren) Астрыд Ганна Эмілія) ( н. 14.11.1907, г. Вімербю, Швецыя),

шведская дзіцячая пісьменніца. Вядомасць прынесла аповесць «Пэпі-Доўгая панчоха» (1945—52, экранізацыя 1968). Аўтар кніг «Знакаміты сышчык Кале Блюмквіст», «Мы ўсе з Бюлербю» (абедзве 1946), «Міо, мой Міо» (1954), «Тры аповесці пра Карлсана, які жыве на даху» (1955—68, экранізацыя 1974), «Расмус-бадзяга» (1956, экранізацыя 1982), «Мы на востраве Сальткрока» (1964), «Браты Львінае Сэрца» (1973, экранізацыя 1977), «Роня, дачка разбойніка» (1981), трылогіі «Эміль з Лёнебергі» (1963—70). У творах узняты праблемы дабра і зла, дэмакратыі і тыраніі, цудоўнага і рэальнага, узаемаадносін дзіцячай асобы з дарослымі. Яны поўныя гумару і ўвасабляюць дзіцячае, непасрэднае ўспрыманне людзей і свету. На бел. мову аповесць «Браты Львінае Сэрца» пераклалі С.Лузгіна, Т.Лукша і С.Мураўёва (1990, 1997). На бел. сцэне ставіліся спектаклі паводле аповесцей Л.: «Малыш і Карлсан, які жыве на даху», «Пэпі-Доўгая панчоха», «Новыя прыгоды Карлсана» (абодва Бел. рэсп. т-р юнага гледача, адпаведна 1969, 1970, 1973), «Міо, мой Міо» (Магілёўскі абл. т-р лялек, 1993).

Тв.:

Рус. пер.Собр. соч.: В 6 т. Т. 1—5. СПб., 1997—99;

Пеппи Длинный чулок. Мн., 1997.

Літ.:

Брауде Л.Ю. Сказочники Скандинавии. Л., 1974;

Яе ж. Скандинавская литературная сказка. М., 1979.

Е.А.Лявонава.

т. 9, с. 265

Лінднер Райнер

т. 18, кн. 1, с. 419