шведская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Вучылася спевам у школе пры Каралеўскім т-ры (Стакгольм), з 1838 у трупе гэтага т-ра. З 1844 у Прыдворным т-ры ў Берліне, інш. т-рах Еўропы. З 1856 жыла ў Вялікабрытаніі. Валодала голасам надзвычай вял. дыяпазону, прыгожага тэмбру і крыштальнай чысціні (яе называлі «шведскі салавей»). Сярод партый, у т.л. драм. сапрана: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула» В.Беліні), Аліса («Роберт-Д’ябал» Дж.Меербера), Амалія («Разбойнікі» Дж.Вердзі), Адзіна («Любоўны напітак» Г.Даніцэці) і інш. Яе творчасць — значны этап у станаўленні швед.нац. рамантызму.