ЛІН (Дзмітрый Рыгоравіч) (н. 7.3.1945, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механікі палімераў. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1992). Скончыў Гомельскі ун-т (1969), дзе і працуе з 1978 (з 1997 прарэктар). Навук. працы па ўзаемадзеянні палімераў з металамі, кіраванні адгезійнай трываласцю і стабільнасцю палімераў. Устанавіў з’яву пераносу металаў пры акісляльна-вулканізацыйных ператварэннях палімераў, распрацаваў новыя метады атрымання маш.-буд. матэрыялаў на аснове тэрмапластаў і эластамераў.
Тв.:
Математические методы решения физических задач. Мн., 1991 (у сааўт.);
Окисление и вулканизация каучуков и резин в контакте с металлами. Гомель, 1996 (разам з І.М.Елісеевай).
вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пружаны — в. Запруды; чыг. ст. (Аранчыцы) на лініі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пд ад г. Пружаны, 84 км ад Брэста. 1545 ж., 581 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла сав. ваеннапалонных і ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — касцёл (пач. 20 ст.).
пукатая гравюра на лінолеуме або падобных да яго палімерна-пластычных матэрыялах; адна з тэхнік эстампа. Паводле тэхнікі і маст. сродкаў блізкая да тарцовага дрэварыту. Узнікла ў пач. 20 ст. Спецыфічныя якасці Л. (лаканізм маст. мовы, рэзкія кантрасты чорнага і белага, сакавіты і маляўнічы штрых, які атрымліваецца дзякуючы мяккасці матэрыялу, магчымасць выкарыстоўваць вял. памер аркуша і каляровы друк, высокая тыражнасць) і параўнаўчая прастата выканання абумовілі яе вял. пашырэнне. У тэхніцы Л. працавалі А.Матыс, П.Пікасо (Францыя), Ф.Мазерэль (Бельгія), П.Нільсен (Данія), Э.Пакард, Б.Рэндал (ЗША), Л.Мендэс (Мексіка), Дз.Мітрохін, У.Фаворскі (Расія) і інш. У бел. мастацтве развіваецца з 1920-х г. (А.Астаповіч, І.Гембіцкі, Г.Змудзінскі, М.Тарасікаў, А.Тычына, С.Юдовін, мастакі Зах. Беларусі Я.Горыд, Я.Драздовіч, П.Сергіевіч, М.Сеўрук). Сярод бел. майстроў 1950—90-х г. Л.Асецкі, М.Басалыга, Я.Бусел, П.Герасімовіч, С.Герус, М.Гуціеў, А.Ільіноў, А.Кашкурэвіч, Я.Кулік, М.Купава, Ю.Кухараў, Г.Лойка, А.Лось, М.Макаранка, Р.Маліноўскі, В.Мікіта, А.Паслядовіч, С.Раманаў, У.Садзін, В.Ткачук, Ю.Тышкевіч, У.Хмызнякоў, В.Шаранговіч і інш.
тэрпенавы спірт, (CH3)2C=CHCH2CH2C(CH3)(OH)CH=CH2. Бясколерная вадкасць з пахам ландыша, шчыльн. 860,7 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе; раствараецца ў этаноле. Аказвае бактэрыцыднае ўздзеянне. У свабодным стане і ў выглядзе складаных эфіраў воцатнай (ліналілацэтат) і масленай кіслот уваходзіць у састаў эфірных алеяў, адкуль яго вылучаюць рэктыфікацыяй. Выкарыстоўваюць як пахучае рэчыва ў парфумерыі, сыравіну — у вытв-сці інш. пахучых рэчываў (напр., цытралю, ліналілацэтату).
9,12,15-октадэкатрыенавая кіслата, аднаасноўная карбонавая к-та з трыма ізаляванымі падвойнымі сувязямі, C17H29COOH; адносіцца да незаменных тлустых кіслот. Бясколерная алеепадобная вадкасць, шчыльн. 904—914 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе; раствараецца ў этаноле, эфіры. Трыгліцэрыды Л.к. ўваходзяць у алеі, этылавы эфір — кампанент лінетолу (лек. сродак для зніжэння халестэрыну ў крыві).
ЛІНАТЫ́П (ад лац. linea лінія + грэч. typos адбітак),
друкарская наборная радковаадліўная машына, з дапамогай якой атрымліваюць набор у выглядзе маналітных металічных радкоў з рэльефнай друкавальнай паверхняй. Складаецца з наборнага, адліўнога і разборачнага апаратаў.
У адпаведнасці з імпульсамі клавіятуры (кіроўнымі сігналамі праграмы) з магазінаў выпадаюць метал. матрыцы з паглыбленым відарысам літар. Сабраны з матрыц і прагальных элементаў тэкставы радок ідзе ў адліўны вузел, дзе паглыбленні матрыц заліваюцца друкарскім сплавам. Адліты радок абразаецца па росце і кеглі, матрыцы разборачным апаратам вяртаюцца ў адпаведныя магазіны, а прагальны матэрыял — у спец. каробку. Ёсць Л. паўаўтам. (прадукцыйнасць 7—8 радкоў за мінуту) і аўтам. (16 радкоў). Л. вынайдзены ў 1884 О.Мергенталерам (ЗША). У СССР пачалі вырабляцца з 1932. З пашырэннем фотанабору і камп’ютэрных тэхналогій Л. замяняюцца фотанаборнымі машынамі і камп’ютэрнымі сістэмамі.
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1960), ВПШ пры ПК КПСС (1976). З 1960 працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., нам.нач. Любанскага, нач. Салігорскага раённых вытв. калгасна-саўгасных упраўленняў сельскай гаспадаркі, старшынёй Слуцкага райвыканкома. У 1972—82 1-ы сакратар Смалявіцкага райкома КПБ, заг.с.-г. аддзела, сакратар Мінскага абкома КПБ. У 1982—86 1-ы нам. старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкома. З 1986 старшыня Дзярж.к-таБССР па цэнах, нам. старшыні Дзярж. планавага к-таБССР. З 1990 заг. аграрнага аддзела ЦККПБ. У 1990—91 сакратар ЦККПБ. Чл.ЦК з 1986, Бюро ЦККПБ у 1990—91. У 1991—94 нам. Старшыні СМ Рэспублікі Беларусь, міністр эканомікі. З ліп. 1994 нам., з ліст. 1996 в.а. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З лют. 1997 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
археалагічная культура эпохі мезаліту (9—8-е тыс. да н.э.), пашыраная на тэр. ад Паўн. Еўропы да бас.р. Прыпяць. Назва ад стаянкі Лінгбі на в-ве Зеландыя (Данія). Насельніцтва займалася паляваннем на паўн. і высакароднага аленяў, лася, дзіка і інш. Характэрныя прылады — рагавыя сякеры і грубыя несіметрычныя крамянёвыя наканечнікі дзідаў і стрэл з шырокай насадкай; вырабляліся кароткія нажы, скоблі, разцы з масіўных пласцін, падобныя да макралітычных. На Беларусі выяўлены стаянкі Л.к. каля в. Адрыжын, Опаль Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.