вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Нішча, на аўтадарозе Полацк—Клясціцы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на ПдЗ ад г.п. Расоны, 133 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Боркавічы. 324 ж., 132 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры. б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік Я.П.Кульневу. У вёсцы ў Вял.Айч. вайну дзейнічала адна з груп Сакалішчанскага патрыятычнага падполля.
САКАЛІ́ШЧАНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліп. 1941 — чэрв. 1942 на базе Сакалішчанскага знішчальнага атрада на тэр. Віцебскай вобл. Налічвала 10 груп (49 чал., арганізатары і кіраўнікі П.А.Куксёнак, Л.А.Папкоўскі); у вёсках Аляксееўцы і Пярэкі (кіраўнік І.Р.Конышаў), Боркавічы (І.Р.Каваленка), Буракова (Я.П.Кураш), Залессе (С.Р.Казачонак) Дрысенскага, вёсках Дубініна (В.В.Гушчанка), Латышова (П.А.Саўчанка), Лунёва (П.С.Шчадроў), Сакалішча (Л.Ф.Гатоўскі), Царкавішча (цяпер Кульнёва, тут знаходзіўся штаб падполля; Ф.А.Кухаронак) Расонскага і в. Кацельна (П.М.Казлоў) Полацкага р-наў. Мела сувязь з Расонскім патрыятычным падполлем, партыз. 1-й і 2-й Дрысенскімі брыгадамі, спец. атрадам «Баявы». Падпольшчыкі праводзілі агітработу сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі і звесткі Саўінфармбюро, збіралі зброю, зрывалі мерапрыемствы акупац. улад. У барацьбе з ням. фашыстамі загінула 19 чал. У в. Боркавічы Верхнядзвінскага р-на падпольшчыкам пастаўлены помнік.
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на У ад горада і чыг. ст. Бяроза, 100 км ад Брэста. 790 ж., 244 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Багародзіцкая царква (1820).
САКАЛО́ВА (Галіна Мікалаеўна) (н. 19.7.1935, г. Камсамольск-на-Амуры Хабараўскага краю, Расія),
бел. сацыёлаг і філосаф Д-рфілас.н. (1986), праф. (1990). Засл работнік адукацыі Беларусі (1999) Скончыла Разанскі політэхн.ін-т (1959). З 1978 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (з 1984 заг. аддзела). З 1989 заг. аддзела Ін-та сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Заснавальнік бел.навук. школы сацыялогіі працы і эканам. сацыялогіі. Навук. працы па эканам. сацыялогіі, праблемах працы, прафес. культуры, сац. развіцця. Распрацавала метадалагічныя асновы тэорый сацыялогіі працы і эканам. сацыялогіі, абгрунтавала ўзаемасувязь гэтых тэорый.
Тв.:
Труд и профессиональная культура. Мн., 1980;
Культура труда в социальном развитии рабочего класса. Мн., 1984;
Культура труда в социальном развитии технической интеллигенции. Мн., 1989;
Экономический образ мышления: Реальность и перспективы. Мн., 1994 (у сааўт);
Социальные механизмы регулирования рынка рабочей силы. Мн., 1998 (у сааўт.);
Экономическая социология. 2 изд. М.;
Мн., 2000;
Социология труда. Мн., 2000;
Рынок труда и механизмы его регулирования. Мн., 2001 (у сааўт.).
САКАЛО́ВА (Тамара Міхайлаўна) (н. 20.4.1950, г. Мюльдорф, Германія),
бел. мастак. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972). У 1973 выкладала ў Бабруйскім маст. вучылішчы, у 1974 працавала на Мінскім маст. камбінаце, з 1975 на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. З 1988 чл. творчага аб’яднання «Няміга—17». Працуе ў кераміцы. Аўтар гарэльефа «Купальская ноч» і пано для рэстарана «Папараць-кветка» ў г. Маладзечна (1984), дэкар. скульптуры «Танец» для Палаца культуры ў г. Мазыр (1985), «Хімеры», «Вартавы» для Дома творчасці Бел. саюза тэатр. дзеячаў у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на (1988). Аўтар керамічных пластоў і скульптур, часта афарбаваных у адзін або кантрастныя колеры. Ім уласцівы геаметрычнасць формаўтварэння, архітэктанічнасць, канцэптуальны падыход да вырашэння ідэі: цыклы «У прасторы сіняга» («Танга», кампазіцыі «З’яўленне», «Джаз», усе 1994), «Спакуса» («Спакуснік», «Аракул», «Жоўты сабака», кампазіцыя «Вежы», усе 1995), «Пункт вяртання» («Гексаграма», «Чаргаванне», «Узаемадзеянне», «Хронас», «Белы зігзаг», «Чорны зігзаг», «Лесвіца», усе 1997), кампазіцыі «Вусень» (1998), «Множанне», «Злучэнне», «Меандр» (усе 1999), серыя «Трохмерныя аб’екты» (2001).
САКАЛО́Ў (Барыс Сяргеевіч) (н. 9.4.1914, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія),
расійскі геолаг і палеантолаг. Акад.Рас.АН (1968, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Ленінградскі ун-т (1937), дзе і выкладаў у 1937—11 і 1945—58, з 1960 — у Новасібірскім ун-це. З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сіб.аддз.АНСССР. З 1975 акад.-сакратар Аддз. геалогіі, геафізікі і геахіміі і чл. Прэзідыума АНСССР. Навук. працы па палеазойскіх каралах, стараж. арганізмах пратэразою і кембрыю, гісторыі развіцця арган. свету і біясферы Зямлі ў дакембрыі, па праблеме біястратыграфічных межаў. Абгрунтаваў вылучэнне самага верхняга стратыграфічнага падраздзялення пратэразою — венду.
Тв.:
Табуляты палеозоя Европейской части СССР: Введение. Ч. 1-4. Л.;
М., 1951—55;
Биохронология и стратиграфические границы // Проблемы общей и региональной геологии. Новосибирск, 1971;
Вендский этап в истории Земли // Палеонтология. М., 1972.
расійскі геолаг. Чл. Пецярбургскай АН (1839). Скончыў Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу (1805), дзе і выкладаў да 1841, адначасова (у 1822—44) — праф. Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, мінералогіі і палеанталогіі, у т. л. «Дапаможнік па мінералогіі» (ч. 1—2, 1832) і «Курс геагнозіі» (ч. 1—3, 1839). Абгрунтаваў вылучэнне чырвонакаляровых адкладаў Перадуралля ў самаст. сістэму (у 1841 англ. вучоны Р.І.Мурчысан назваў яе пермскай). Кіраваў работамі па геал. здымцы горных акруг Урала. Падрыхтаваў горна-геал. раздзел «Слоўніка царкоўнаславянскай і рускай мовы» (1847). Рэдактар «Горного журнала». Адзін з заснавальнікаў Мінералагічнага т-ва ў Пецярбургу (з 1817). З Дзямідаўскія прэміі Пецярбургскай АН.
рускі скульптар; майстар дэкар. скульптуры класіцызму. Аўтар статуі «Малочніца з разбітым збаном» (1816) у парку г.Пушкін, фігур грыфонаў на Банкаўскім мосце, ільвоў на Львіным мосце (абодва цераз канал Грыбаедава), сфінксаў каля б. Егіпецкага моста цераз р. Фантанка (усе 1825—26) у С.-Пецярбургу.
бел. мастак манум.-дэкар. мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967), у 1968—79 выкладаў у ім. Працуе ў мазаіцы, габелене, маст. афармленні інтэр’ераў. Сярод лепшых работ: мазаікі на ўнутр. паверхні Кальца Славы Кургана Славы Сав. Арміі—вызваліцельніцы Беларусі (1969), «Беларусь партызанская» на тарцы гасцініцы «Турыст» у Мінску (1973, з А.Кішчанкам), «Мір» на будынку абутковай ф-кі (1985), маст. афармленне (1975) і габелен «Квітней, Беларусь» (1981, з З.Літвінавай) у Палацы культуры аб’яднання «Хімвалакно» (усе ў Магілёве), сграфіта «Радзіма», «Космас», «Мы за мір» на жылых будынках у Мазыры (1976—78, з В.Мігалем), дэкар. рэльеф у інтэр’еры Нац.акад.т-ра імя Я.Коласа ў Віцебску (1985, з Г.Несцеравым). Працуе таксама ў станковым жывапісе.
САКАЛО́Ў (Сяргей Леанідавіч) (н. 1.7.1911, г. Еўпаторыя, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна),
савецкі дзярж. і ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1978), Герой Сав. Саюза (1980). Скончыў Горкаўскае бранятанк. вучылішча (1934), Ваен. акадэміі бранятанк. і механізаваных войск (1947) і Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1932. З 1934 у танк. войсках на Д. Усходзе, удзельнік баёў на воз. Хасан (1938). У Вял.Айч. вайну нач. штаба ўпраўлення камандуючага бранятанк. і механізаванымі войскамі Карэльскага фронту (1943), каманд. бранятанк. і механізаванымі войскамі 32-й арміі (1944). З 1947 камандзір танк. палка, нач. штаба танк. дывізіі, з 1952 камандзір механізаванай дывізіі, потым нач. штаба і камандзір аб’яднання. У 1960—64 нач. штаба — 1-ы намеснік каманд. войскамі Маскоўскай ваен. акругі. З 1964 1-ы нам.каманд., з 1965 каманд. войскамі Ленінградскай ваен. акругі. З 1967 1-ы нам. міністра, у 1984—87 міністр абароны СССР.