КАБАЛЬЕ́ ((Caballe) Мантсерат) (н. 12.4.1933, г. Барселона, Іспанія),
іспанская спявачка (сапрана); буйнейшая прадстаўніца мастацтва бельканта. Вучылася ў Барселонскай кансерваторыі ў Э.Кемені. З 1956 салістка оперных т-раў у Базелі, Брэмене, з 1965 у т-ры «Метраполітэн-опера». Спявае таксама ў т-рах «Ла Скала», «Ковент-Гардэн», «Гранд-Апера», Венскай дзярж. оперы і інш. Валодае моцным прыгожым голасам вял. дыяпазону. Выкананне адметнае экспрэсіяй, багаццем тэмбравай і дынамічнай нюансіроўкі. Сярод партый: Норма («Норма» В.Беліні), Марыя Сцюарт (аднайм. опера Г.Даніцэці), Манон («Манон Леско» Дж.Пучыні) і інш. З яе імем звязана адраджэнне шэрагу опер Даніцэці, Беліні, Дж.Расіні. Выступае ў канцэртах. У 1997 гастраліравала ў Мінску.
назва рыцараў (гл.Рыцарства) у сярэдневяковай Іспаніі. У ранні перыяд Рэканкісты конныя воіны, якія набывалі за свой кошт баявога каня і зброю. З 12 ст. ў пастановах картэсаў і інш.афіц. дакументах назва К. ужывалася ў аднолькавым сэнсе з ганаровым найменнем ідальга.
рукапісныя кнігі 16—17 ст. у Расіі, у якіх рэгістраваліся здзелкі на кабальных халопаў (разнавіднасць халопаў, што ўзнікла каля сярэдзіны 15 ст.). Змяшчалі звесткі аб продажы халопаў, іх дзяцей, якія нарадзіліся ў няволі, атрыманні халопаў у спадчыну, перадачы ў пасаг. Кабальныя халопы не прымалі ўдзелу ў куплі-продажы. К.к. — важная крыніца па сац.эканам. гісторыі Расіі 16—17 ст.
кабальныя людзі, катэгорыя феадальна залежнага насельніцтва ў Рус. дзяржаве 15—17 ст. За грашовую пазыку селянін павінен быў асабіста адпрацоўваць крэдытору працэнты і станавіўся К.х. да таго часу, пакуль не верне пазыку. Найчасцей ён не меў магчымасці вярнуць пазыку, бо яго заробак ішоў на выплату працэнтаў. Залежнасць К.х. вызначалася спец. дакументам — кабальнай граматай (кабалой) і запісам у кабальныя кнігі. Паводле ўказаў 1586 і 1597 К.х. абавязаны былі працаваць на пазыкадаўцаў да іх смерці, нават пры ўмове выплаты пазыкі. Злоўленых беглых К.х. пазыкадаўцы ператваралі ў поўных халопаў. Паводле Саборнага ўлажэння 1649 валодаць К.х. маглі толькі духоўныя землеўладальнікі. У пач. 18 ст. К.х. прыраўнаваны да прыгонных сялян.
кобальтавы блішчак, мінерал класа сульфідаў, сульфід кобальту і мыш’яку CoAsS. Змяшчае кобальт да 34%, прымесі жалеза да 16% (феракабальцін). Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі октаэдрычныя, кубічныя. Агрэгаты зярністыя, у крапіны, пражылкі. Колер серабрыста-белы з ружаватым адценнем. Бляск металічны. Цв. 5,5. Крохкі. Шчыльн. 6,1—6,2 г/см3. Трапляецца ў высока- і сярэднетэмпературных гідратэрмальных жылах. Асн. радовішчы ў Нарвегіі і Канадзе. Руда кобальту.
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. з 1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1956), дзе і працуе. Навук. працы па хіміі і фізікахіміі высокамалекулярных злучэнняў. Адкрыў і растлумачыў з’яву хуткай нізкатэмпературнай полімерызацыі цвёрдых манамераў пры фазавых пераўтварэннях. Даследаваў заканамернасці радыкальнай полімерызацыі манамераў, якія іанізуюцца; палімер-палімерныя комплексы лінейных сінт. поліэлектралітаў. Паказаў магчымасць мадэлявання функцый біяпалімераў пры дапамозе сінт. макрамалекул, сінтэзаваў макрамалекулярныя мадэлі некат. ферментаў. Атрымаў і даследаваў комплексы сінт. поліэлектралітаў з бялкамі, якія мадэлююць нуклеапратэідныя комплексы ў біял. сістэмах (1977—80). Ленінская прэмія 1980.
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад г. Жлобін, 100 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Яшчыцы. 408 ж., 142 двары (1997). Лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
археалагічная культура канца бронзавага — пач. жалезнага веку (11—7 ст. да н.э.) на тэр. Кабардзіна-Балкарыі, Чэчні, Інгушэціі, Паўн. Асеціі. Назва ад могільніка каля аула Кабан (Паўн. Асеція). Вывучаны гал. чынам могільнікі. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным выглядзе. Пахаванні ямныя, абкладзеныя і перакрытыя каменнымі плітамі. Пахавальны інвентар — бронзавыя паясы, спіральныя ручныя і нажныя бранзалеты, кінжалы, баявыя сякеры, вял. шпількі, бронзавыя і сердалікавыя пацеркі. Кераміка з геам. арнаментам і налепамі. Металургія К.к. — адна з найб. развітых на тэр. Каўказа, некат. бронзавыя прадметы інкруставаныя жалезам. Гал. занятак насельніцтва — авечкагадоўля.
падсямейства атр. парнакапытных. 1 від (M. moschiferus).
Пашырана ў Цэнтр. і Усх. Азіі. Жыве ў горнай камяністай тайзе. Трымаецца паасобна, радзей невял. групамі.
Даўж. да 1 м, выш. ў карку да 70 см, маса да 20 кг. Афарбоўка пераважна карычневая, з дробнымі светлымі плямамі на баках. Спіна выгнутая, задняя ч. цела вышэйшая і грузнейшая за пярэднюю. У самцоў вострыя, накіраваныя ўніз іклы, на жываце мускусная залоза Перамяшчаецца скачкамі. Нараджае 1—2 дзіцяняці. Расліннаедныя.