плынь у амерыканскай філасофіі і л-ры 1830—50-х г. Сфарміраваліся вакол «Трансцэндэнтальнага клуба» (наз. ад «трансцэндэнтальнага ідэалізму» І.Канта), засн. ў 1836 у г. Бостан. Лідэр Т. — Р.У.Эмерсан, філас. эсэ «Прырода» якога стала ідэйным маніфестам Т. Да іх далучыліся Г.Тора, Дж.Рыплі, А.Олкат, М.Фулер, О.Браўнсан, Т.Паркер, У.Г.Чанінг і інш. Яны падкрэслівалі сваё адмоўнае стаўленне да сенсуалізму і сваю сувязь з філасофіяй Канта, І.Г.Фіхтэ, Ф.Р.Якобі, Ф.Шлеермахера. На погляды Т. паўплывалі вучэнне Платона. этыкасац. ідэі амер.пурытанізму, англ. паэтаў-рамантыкаў С.Т.Колрыджа і У.Вордсварта, філасофія Ж.Ж.Русо і Т.Карлайля. Т. выступалі супраць традыц. трактоўкі хрысціянства, заклікалі замяніць веру ў цуды ўшанаваннем «бясконцасці чалавека» і ўласцівага ўсім людзям «маральнага пачуцця», разглядалі хрысц. вучэнне як збор маральных ідэалаў, рэалізацыя якіх не патрабуе царк. ін-таў. Яны крытыкавалі амер. цывілізацыю, яе фармальныя дэмакр. ўстанаўленні і маральныя каштоўнасці. На думку Т., чалавек можа дасягнуць сапраўднай духоўнай свабоды шляхам маральнага самаўдасканалення, блізкасці да прыроды і інтуітыўнага «разгадвання» яе патаемнага сімвалічнага сэнсу, раскрыцця «Абсалюту» ў чалавечай паўсядзённасці. Імкненне Т. да рэалізацыі на практыцы сваіх маральна-сац. ідэалаў прывяло да стварэння ў 1840-х г. утапічных калоній Брук-Фарм і Фрутленд. Друкаваны орган Т. — «The Dial» («Цыферблат», 1840—44).
ТРАНСЦЭНДЭНТА́ЛЬНАЕ [ад лац. transcendens (transcendentis) які выходзіць за межы],
тое, што выходзіць за межы канечнага эмпірычнага свету. Тэрмін «Т.» ўведзены ў сярэдневяковай схаластыцы для характарыстыкі універсальных прадметаў пазнання (ісціна, адзінства, дабро і інш.). Гнасеалагічнае значэнне гэтаму паняццю надаў І.Кант, які пад Т. разумеў тое, што адносіцца да апрыёрных умоў пазнання і арганізуе вопыт (напр., прастора і час, субстанцыя, прычыннасць і інш.). Шырокае распаўсюджанне тэрмін «Т.» атрымаў у філас. сістэмах І.Г.Фіхтэ, Ф.Шэлінга і неакантыянства. Ням. фенаменолаг Э.Гусерль проціпастаўляў Т. ўсяму эмпірычнаму, а гал. мэтай фенаменалагічнай рэдукцыі абвясціў выхад на ўзровень Т. свядомасці, ачышчанай ад усіх элементаў вопыту.
тое, што выходзіць за межы пачуццёвага вопыту і эмпірычнага пазнання; прадмет метафізічнага і рэлігійнага пазнання. Тэрмін «Т.» ўведзены ў сярэдневяковай схаластыцы як супрацьлеглы іманентнаму. Гнасеалагічнае значэнне гэтаму паняццю надаў І.Кант, які тлумачыў Т. як тое, што выходзіць па-за межы чалавечага розуму і тэарэт. пазнання і становіцца прадметам веры (напр., Бог, бессмяротнасць душы і інш.), і супрацьпастаўляў Т. і трансцэндэнтальнае. У крытычнай анталогіі (Н.Гартман), крытычным рэалізме (Дж.Сантаяна), неакантыянстве пад Т. разумеюцца прадметы, незалежныя ад волі і свядомасці суб’екта і недаступныя пазнанню. У рэліг. філасофіі 20 ст. (неатамізм, рэліг. экзістэнцыялізм) да Т. адносіцца ўсё звышнатуральнае, што выходзіць па-за межы пазнавальных магчымасцей чалавека.
ураўненне з трансцэндэнтнымі функцыямі ад невядомай пераменнай. Прасцейшыя з іх — лагарыфмічныя, паказнікавыя і трыганаметрычныя ўраўненні. Метадаў рашэння, акрамя набліжаных. агульных для ўсіх Т.у., не існуе.
аналітычная функцыя, якая не з’яўляецца алгебраічнай функцыяй. Прасцейшыя з іх лагарыфмічная функцыя, паказнікавая функцыя, трыганаметрычныя функцыі. Характэрная прыкмета Т.ф. камплекснай пераменнай — наяўнасць асаблівасцей, адрозных ад полюсаў і пунктаў галінавання. Напр., функцыі ez, sinz i cosz маюць істотна асаблівы пункт z = ∞. Т.ф. вывучаюцца ў тэорыі аналітычных функцый.
лік, які не з’яўляецца коранем ніякага мнагаскладу з цэлымі каэфіцыентамі; сапраўдны ці ўяўны лік, які не з’яўляецца алгебраічным лікам. Існаванне Т.л. абгрунтаваў франц. матэматык Ж.Ліувіль (1844). Метады тэорыі Т.л. дастасавальныя да шэрагу праблем пры даследаваннях дыяфантавых ураўненняў. Т.Л., напр., з’яўляюцца лік π = 3,1415..., лік e = 2,718..., якія шырока выкарыстоўваюцца ў матэматыцы, механіцы і фізіцы.
філасофскае паняцце, якое абазначае пераход ад сферы пачуццёвага вопыту (прыроды) да сферы трансцэндэнтнага, недаступнага эмпірычнаму пазнанню. Праблема Т. займае адно з цэнтр. месцаў у метафізіцы. З 20 ст. паняцце Т. пашырана ў крытычнай анталогіі (Н.Гартман) для характарыстыкі пазнавальнага акта і ў экзістэнцыялізме (К.Ясперс, М.Хайдэгер) для абазначэння пераходу ад непаўнацэннага чалавечага існавання да сапраўднага — экзістэнцыі.
1) серыя або частка аблігацыйнай пазыкі, як правіла, міжнароднай, якая выпускаецца серыямі або з разлікам на паляпшэнне рыначнай кан’юнктуры ў будучым, або для размяшчэння пазыкі на пазыковых рынках розных краін.
2) 25-працэнтная доля для квоты ў Міжнародным валютным фондзе.
машына для капання траншэй пад трубаправоды, кабелі, дрэнажныя трубы, для раскрыцця кар’ерных палёў, асушэння балот.
Бываюць з актыўнымі рабочымі органамі — многакаўшовыя (ланцуговыя і ротарныя), скрабалкавыя (ланцуговыя і ротарныя). шнэкавыя і з пасіўнымі — плужныя, а таксама камбінаваныя: на пнеўмаколавым і гусенічным хаду або на базе трактара з дадатковай каробкай перадач. якая памяншае скорасць яго руху. Кіраванне рабочых органаў — канатнае або гідраўлічнае. прывод — ад сілавой устаноўкі з дапамогай мех. або гідраўл. перадачы. у траншэйных экскаватарах — электрапрывод.
род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. 10 відаў. Пашыраны ўсюды. Выклікаюць іржу раслін. На Беларусі найб. вядомая Т. слівавая (T. pruni-spinosae) — рознагаспадаровы паразіт. узбуджальнік пераважна іржы слівы.
Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі, праз якія грыб паглынае пажыўныя рэчывы з клетак расліны-гаспадара. Спермагоніі (пікніды) амаль шарападобныя, ад карычневых да чорных. Эцыдыі (умяшчальня для двух’ядзерных спор — эцыдыяспор) адзіночныя, чашападобныя, ярка-жоўтыя. Эцыдыяспоры ў ланцужках, пакрытыя бародаўчатай абалонкай, пры пападанні на лісце з іх развіваюцца парошыстыя пустулы, дзе знаходзяцца летнія споры (урэдаспоры). За лета адбываецца некалькі такіх споранашэнняў. У канцы лета на іх месцы развіваюцца новыя пустулы, што маюць двухклетачныя, з глыбокай перацяжкай пасярэдзіне тэлейтаспоры, якія распадаюцца на 2 клеткі (характэрная адзнака роду). Служаць для перазімоўкі грыба.