ТРАНСЦЭНДЭ́НЦЫЯ,
філасофскае паняцце, якое абазначае пераход ад сферы пачуццёвага вопыту (прыроды) да сферы трансцэндэнтнага, недаступнага эмпірычнаму пазнанню. Праблема Т. займае адно з цэнтр. месцаў у метафізіцы. З 20 ст. паняцце Т. пашырана ў крытычнай анталогіі (Н.Гартман) для характарыстыкі пазнавальнага акта і ў экзістэнцыялізме (К.Ясперс, М.Хайдэгер) для абазначэння пераходу ад непаўнацэннага чалавечага існавання да сапраўднага — экзістэнцыі.
т. 15, с. 514
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)