САМСО́Н (стараж.-яўр.Шымшон, магчыма, ад шэмеш — хвоя),
у Бібліі (Стары запавет) старажытнаяўрэйскі герой-асілак, надзелены звышчалавечай сілай і адвагай; дванаццаты з «суддзяў ізраілевых». Здзейсніў шматлікія подзвігі ў барацьбе з філістымлянамі (знішчыў 1000 ворагаў, выкраў вароты г. Газа і інш), але закахаўся ў філістымлянку Далілу, якая выведала, што неадольная сіла С. — у яго валасах. У час сну філістымляне абстрыглі С., асляпілі і закавалі ў ланцугі. Калі валасы ў С. адраслі, ён разбурыў храм, пад абломкамі якога загінулі філістымляне і С. Біблейскія сюжэты, звязаныя з С., шырока ўвасоблены ў мастацтве: гравюра А.Дзюрэра, карціны Рэмбранта, А. ван Дэйка, А.Мантэньі, статуя М.І.Казлоўскага для фантана ў Пецяргофе, опера К.Сен-Санса і інш.
САМСО́Н (Андрэй Міхайлавіч) (30.10.1932, г. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл. — 18.1.1997),
бел. фізік, пачынальнік тэарэт. даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі. Д-р фіз.матэм. н. (1972), праф. (1977). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі АН Беларусі (у 1973—96 заг. лабараторыі). Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Распрацаваў тэарэт. метады разліку нестацыянарных рэжымаў лазераў і распаўсюджвання выпрамянення ў нелінейна-аптычных і рассейвальных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Нестационарная генерация // Методы расчета оптических квантовых генераторов. Мн., 1968. Т. 2;
Высокочастотная автомодуляция излучения лазеров и генерация сверхкоротких импульсов // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980;
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з Л.А.Катомцавай, Н.А.Лойка).
САМСО́НАВА (Аліса Самуілаўна) (н. 2.7.1940, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і экалогіі. Д-рбіял.н. (1995). Скончыла БДУ (1967). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў з кампанентамі навакольнага асяроддзя, метабалічных шляхах ператварэння мікраарганізмамі ксенабіётыкаў, выкарыстанні біятэхналогій для ачысткі навакольнага асяроддзя ад таксічных арган. рэчываў.
Тв.:
Микробные ценозы торфяных почв и их функционирование. Мн., 1983 (у сааўт.);
Биотехнология охраны окружающей среды // Биотехнология — сельскому хозяйству. Мн., 1988;
Микробиологический метод очистки сточных вод от метанола и формальдегида (у сааўт.) // Изв. Бел. инженер. Академии. 1997. № 1 (3).
САМСО́НАЎ (Уладзімір Паўлавіч) (н. 10.5.1928, в. Ерахтур Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аграбіялогіі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Чл.-кар.Рас. акадэміі с.-г. навук (1991), д-рс.-г.н., праф. (1988). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1978). Скончыў БСГА (1952). З 1965 нам. міністра сельскай гаспадаркі Беларусі. У 1974—2000 дырэктар Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях экалогіі ў земляробстве, зніжэнні энергазатрат у с.-г. вытв-сці, тэхналогіі адаптацыйнай інтэнсіфікацыі земляробства і раслінаводства, насенняводства збожжавых культур і стварэння прамысл. насенняводства дасканалага індустрыяльна-біял. профілю. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Экалагічныя праблемы земляробства // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1991. № 4;
Зерно Белоруссии // Земледелие. 1991. № 4;
Агроэкологические аспекты борьбы с сорной растительностью в адаптивном земледелии // Ахова раслін. 1999. № 5.
горад на Пн Турцыі, на ўзбярэжжы Чорнага м.Адм. ц. іля Самсун. Засн. ў 6 ст. да н.э. Каля 350 тыс.ж. (2000). Марскі порт. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-трансп. цэнтр раёна тытуняводства. Прам-сць: харч., тытунёвая, хім.; вытв-сцьмінер. угнаенняў, медзеплавільны з-д. Рыбалоўства. Ун-т.
шматгаліновая карпарацыя Рэспублікі Карэя. Засн. ў 1938. Дзейнічае ў электроннай, харч., тэкстыльнай і інш. галінах прам-сці, у гандлі; ажыццяўляе распрацоўку прыродных рэсурсаў, фінансаванне прамысл. праектаў, інвестыцыйныя аперацыі ў Паўд. Карэі і інш. краінах. Першая ў краіне па аб’ёме продажу. Занята больш за 170 тыс. чалавек.
вялікі (каля 18 га) розначасовы могільнік на паўн. ускраіне стараж.г. Мцхета (Грузія). Назва ад манастыра Самтаўра, каля якога знаходзіцца могільнік. Даследавана больш за 3 тыс. пахаванняў ад сярэдзіны 3-га тыс. да н.э. да 10 ст.н.э. С.м. з’яўляецца могілкамі жыхароў паселішча бронзавага веку г. Мцхета (стараж. сталіца Картлі), які ўзнік на месцы паселішча ў эліністычны час.Найб. багатыя знаходкамі грунтавыя пахаванні эпохі позняй бронзы (2-я пал. 2-га тыс. да н.э.) і ранняга жалеза (9—5 ст. да н.э.): глянцаваная з геам. арнаментам і каляровая глазураваная кераміка, бронзавая і жал. зброя, упрыгожанні з бронзы, косці, сердаліку, агату, бронзавыя статуэткі жывёл і інш. Да 2—1 ст. да н.э. належаць збанавыя пахаванні, да 1—3 ст.н.э. — пахаванні ў каменных, чарапічных, цагляных скрынях і саркафагах. Знойдзены манеты, помнікі эпіграфікі, творы мастацтва, упрыгожанні (залатыя, сярэбраныя, бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы, падвескі, медальёны з каляровымі камянямі, гемы і інш.), сярэбраны і шкляны маст. посуд. Знойдзена шмат шклянога посуду мясц. вытв-сці і рэчаў туалету.
цар [997—1014] Заходне-Балгарскага царства, якое ў 969 вылучылася са складу Першага Балгарскага царства і адстойвала сваю незалежнасць пасля захопу Візантыяй Усх. Балгарыі (971). Нанёс шэраг паражэнняў візантыйцам і вызваліў ад іх б.ч.балг. зямель, далучыў да свайго царства Сербію, значныя часткі Фесаліі і Эпіра. У 1014 пры Бяласіцы пацярпеў паражэнне ад візант. імператара Васілія II Балгарабойцы. Пераможца асляпіў 15 000 балг. палонных і накіраваў іх да С., які не вытрымаў гэтага відовішча і раптоўна памёр. У балг.гіст. традыцыі С. — узор цара-воіна і барацьбіта за незалежнасць.
бел. пісьменнік. Вучыўся ў польскай гімназіі (Петраград). Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў в. Бандзелі Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Працаваў у газ. «Чырвоная Полаччына», «Літаратура і мастацтва». Дэбютаваў вершамі ў 1928. Аповесць «Тэорыя Каленбрун» (1933) — вострасюжэтны твор пра барацьбу польск. працоўных супраць фашызму. Выкрыццю фашызму і яго дэмагагічнай ідэалогіі прысвечаны апавяданні «Сустрэча», «Урачыстая меса», «Герой нацыі». Аўтар зб-каў прозы «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937). Пісаў пра калектывізацыю («Абухам у лоб», «Русалчыны сцежкі», «Насустрач будучыні»), ідэалізавана адлюстраваў побыт калгаснай вёскі (аповесць «Паляўнічае шчасце», 1933). У рамане «Будучыня» (1938) паказаў жыццё груз. народа. Аўтар п’ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесці «Тэорыя Каленбрун», паст. 1935, БДТ-3), «Пагібель воўка» (апубл. і паст. 1939, БДТ-1 і БДТ-2).
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—2. Мн., 1952;
Апавяданні. Мн., 1967;
Будучыня. Мн., 1970;
Апавяданні і аповесць. Мн., 1977.
Літ.:
Вольскі В.Ф. Эдуард Самуйлёнак. Мн., 1951;
Слова пра сябра: Успаміны аб Эдуарду Самуйлёнку. Мн., 1962.