САМСО́НАЎ (Уладзімір Паўлавіч) (н. 10.5.1928, в. Ерахтур Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аграбіялогіі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Чл.-кар.Рас. акадэміі с.-г. навук (1991), д-рс.-г.н., праф. (1988). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1978). Скончыў БСГА (1952). З 1965 нам. міністра сельскай гаспадаркі Беларусі. У 1974—2000 дырэктар Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях экалогіі ў земляробстве, зніжэнні энергазатрат у с.-г. вытв-сці, тэхналогіі адаптацыйнай інтэнсіфікацыі земляробства і раслінаводства, насенняводства збожжавых культур і стварэння прамысл. насенняводства дасканалага індустрыяльна-біял. профілю. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Экалагічныя праблемы земляробства // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1991. № 4;
Зерно Белоруссии // Земледелие. 1991. № 4;
Агроэкологические аспекты борьбы с сорной растительностью в адаптивном земледелии // Ахова раслін. 1999. № 5.