узбекскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт. Узбекістана (1975), нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ташкенцкі тэатр.-маст.ін-т (1954), Вышэйшыя рэж. курсы пры «Масфільме» (1958). Творчасці Абасава ўласціва ўменне раскрываць час і эпоху праз асобу героя. Найб. поўна гэта выявілася ў фільмах «Ты не сірата», «Абу Райхан Беруні» (за абодва Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Ташкент — горад хлебны», «Вогненныя дарогі» (16 серый, тэлевізійны). Сааўтар большасці сцэнарыяў сваіх фільмаў.
дзяржава арабаў у 750—1258. Назва ад дынастыі Абасідаў, якія прыйшлі да ўлады ў выніку справакаванага імі ў 747 у Харасане паўстання супраць Амеядаў. Сталіца з 762 Багдад. У склад Абасідава халіфата ўваходзілі Ірак, Іран (да пач. 9 ст.), ч. Закаўказзя, паўд.ч. Сярэдняй Азіі, Зах. Аравія, Сірыя з Палесцінай, Егіпет і Паўн. Афрыка (да пач. 9 ст.). У Абасідавым халіфаце іншапляменныя мусульмане былі ўраўнаваны ў правах з арабамі, роды перс. паходжання вылучыліся на адно з першых месцаў. Абасіды аднавілі перс.адм. сістэму на чале з візірам, замянілі араб. апалчэнне прафес. наёмнай арміяй (з харасанцаў, бербераў, пазней цюркаў). Гал. месца ў войску заняла гвардыя халіфа (з нявольнікаў), якая, памацнеўшы, стала ўмешвацца ва ўладу. У Абасідавым халіфаце найб. ўздыму дасягнула араба-мусульм. духоўная (іслам, ісламскае права, л-ра, філасофія, навука) і матэрыяльная (рамёствы, гандаль, мараплаванне і інш.) культура. Частыя нар. паўстанні (гал. чынам у форме сектанцкіх рухаў), з 9 ст. і сепаратызм намеснікаў-эміраў, якія сілай захоплівалі тэрыторыі і ператваралі іх у самаст. дзяржавы (напр., Ідрысідаў у Марока, Аглабідаў у Іфрыкіі і інш.), вялі да распаду Абасідава халіфату. На пач. 10 ст. ў ім засталіся зах.ч. Ірана і тэрыторыя, сумежная з Багдадам. Канчаткова Абасідаў халіфат знішчыла манг. нашэсце.
Літ.:
Беляев Е.А. Арабы, ислам и арабский халифат в раннем средневековье. 2 изд. М., 1966;
Васильев Л.С. История Востока. М., 1993. Т. 1, ч. 2. С. 272—281.
дынастыя арабскіх халіфаў, якая правіла ў Багдадзе ў 750—1258 (гл.Абасідаў халіфат). Паходзіць ад Абаса, дзядзькі Мухамеда. Заснавальнік дынастыі Абу-ль-Абас ас-Сафах [750—754], які скінуў Амеядаў. Найб. буйныя прадстаўнікі — Мансур [754—775], Харун ар-Рашыд [786—809], Мамун [813—833]. Пасля захопу Буідамі ў 945 Багдада Абасіды пазбаўлены свецкай улады. Апошні з Абасідаў аль-Мустасім [1242—58] у час нашэсця манголаў пакараны смерцю.
Падпісаны паміж Расіяй і Швецыяй у г. Аба (сучасны Турку, Фінляндыя). Завяршыў рус.-швед. вайну 1741—43, якая скончылася паражэннем Швецыі. Пацвердзіў умовы Ніштацкага мірнага дагавора 1721. Устанавіў рус.-швед. мяжу па р. Кюмене (цяпер Кюмі-Іокі, Фінляндыя).
горнакліматычны курорт у Грузіі. За 28 км ад чыг. ст. Ахалцыхе, на схілах Месхецкага хр. Малога Каўказа і глыбокай цясніны р. Ацхе. Засн. ў 19 ст. Круглагадовае кліматалячэнне, значныя запасы тэрмальных мінер. водаў (асобныя крыніцы вядомы з 11 ст.).
Паблізу Абастумані першая на тэр.б.СССР горная астрафіз. абсерваторыя, крэпасць царыцы Тамары (12 ст.), Зарзмскі манастыр (14 ст.), у суседстве з ім рэшткі грандыёзнага пячорнага манастыра 12—13 ст.
у якуцкай міфалогіі злыя духі; маюць аблічча чалавека ростам з лістоўніцу або аднаногай, аднарукай, аднавокай пачвары. Усё шкоднае і агіднае створана абасамі. Яны спакушаюць і падбухторваюць людзей на злачынствы, насылаюць на іх бедствы і хваробы.
шах Ірана [1587—1629] з дынастыі Сефевідаў. Дзеля ўмацавання цэнтр. улады рэфармаваў войска, фін. сістэму, адм. кіраванне і інш. Спрыяў развіццю знешняга і ўнутр. гандлю. Перанёс сталіцу з Казвіна ў Ісфахан (1597—98). Вёў шматлікія войны, вярнуў страчаныя раней і заваяваў новыя тэрыторыі, спыніў набегі узбекаў. Наладзіў дыпламат. і гандл. кантакты з краінамі Зах. Еўропы. Пры ім сефевідскі Іран дасягнуў найб. магутнасці.
настаяцель каталіцкага манастыра — абацтва (настаяцельніца — абатыса). Першапачаткова паводле статута выбіраўся манахамі і зацвярджаўся епіскапам, фактычна назначаўся свецкімі магнатамі. У больш агульным значэнні — свяшчэннаслужыцель у каталіцкай царкве.
вялікі каталіцкі манастыр з маёмасцю і зямельнымі ўладаннямі, якім кіруе абат ці абатыса. Падпарадкоўваецца епіскапу, часам непасрэдна рымскаму папу. Паявіліся абацтвы ў 5—6 ст., уплывалі на рэліг., эканам. і паліт. жыццё Зах. Еўропы. У перыяд Рэфармацыі і асабліва ў ходзе бурж. рэвалюцый 18 ст. страцілі сваё значэнне. Часткова захаваліся ў Іспаніі, Францыі, Італіі і інш.