Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

абме́ньвацца áustauschen vt; wéchseln vt;

абме́ньвацца ду́мкамі Méinungen áustauschen;

абме́ньвацца по́зіркамі Blícke wéchseln;

абме́ньвацца до́сведам Erfáhrungen áustauschen;

абме́ньвацца не́калькімі сло́вамі éinige Wórte wéchseln

абме́ньваць

1. (áus)táuschen vt, éintauschen vt (на што-н. gégen A); úmtauschen vt; wéchseln vt;

2. (пераблытаць) (zúfällig) vertáuschen vt

абме́р м. Méssung f -; Áusmessen n -s

абме́раны ábgemessen

абме́раць, абме́рваць

1. méssen* vt; ábmessen* vt;

абме́раць зяме́льны ўча́стак ein Grúndstück verméssen*;

2. (ашукаць) beim Messеn betrügen*

абмерванне н. Ábmessung f -, -en

абме́рзнуць (заледзянець) zúfrieren vi (s), sich mit éiner Éisschicht bedécken

абмеркава́нне н. Bespréchung f -, -en; Erörterung f -, -en (падрабязнае); Überlégung f -, -en (абдумванне); Erwägung f -, -en (узважванне)

абмеркава́ны

1. (загадзя прадуманы) vórbedacht, bedácht, (wohl) überlégt;

з за́гадзя абмеркава́нымі наме́рамі mit Vórbedacht;

2. (абмазгаваны) bedácht, überlégt (абдуманы), erwógen (узважаны)

абмеркава́ць bespréchen* vt, beráten* vt; erörtern vt (падрабязна);

абмеркава́ць пыта́нне éine Fráge behándeln [diskutíeren]