Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

абдзе́лены (які атрымлівае меней за другіх) benáchteiligt, übervórteilt

абдзе́рці гл. абадраць

абдзе́рціся

1. (пра кару, абалонку і г. д.) ábgerissen wérden;

2. (атрымаць драпіну) sich rítzen;

3. разм. (абнасіцца) ábgerissen [zerlúmpt] sein; zerréißen* vi (s)

абдзёрты гл. абадраны

абдзёўбваць (пра птушак) (mit dem Schnabel) zerhácken vt

абдзіма́ць гл. абадзьмуць

абдзіра́ла м., ж. разм. Léuteschinder m -s, -, Schínder m -s, -; Béutelschneider m -s, - (хабарнік, махляр)

абдзіра́нне н. Ábschälen n -s; Entrínden n -s (кары); Féllabziehen n -s (скуры)

абдзіра́ць гл. абадраць

абдзьму́хаць гл. абадзьмуць