Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

су́на, ‑ы, ж.

Мусульманскае свяшчэннае паданне, якое дапаўняе палажэнні карана.

[Араб.]

сунайма́льнік, ‑а, м.

Спец. Той, хто наймае каго‑, што‑н. сумесна з кім‑н.

сунайма́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да сунаймальнік.

сунасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каму.

Стаць (станавіцца) наследнікам сумесна з кім‑н.

сунасле́днік, ‑а, м.

Той, хто атрымлівае ў спадчыну якую‑н. маёмасць сумесна з кім‑н.

сунасле́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да сунаследнік.

суні́зм, ‑у, м.

Кірунак у ісламе, які прызнае суну нароўні з каранам.

суніма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да суняцца.

2. Зал. да сунімаць.

суніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да суняць.

суні́т, ‑а, М ‑ніце, м.

Мусульманін — паслядоўнік сунізму.