сугестало́гія, ‑і,
Навука, якая вывучае розныя спосабы стымулявання скрытых магчымасцей мазгавой дзейнасці чалавека.
сугестало́гія, ‑і,
Навука, якая вывучае розныя спосабы стымулявання скрытых магчымасцей мазгавой дзейнасці чалавека.
сугесты́ўнасць, ‑і,
Актыўнае ўздзеянне на ўяўленне, эмоцыі, падсвядомасць чытача пры дапамозе аддаленых тэматычных, вобразных, рытмічных, гукавых асацыяцый.
сугесты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сугестыі.
суге́стыя, ‑і,
1. Уздзеянне на волю чалавека з мэтай унушыць яму якія‑н. думкі, перакананне пачуцці.
2. Метад псіхатэрапіі — мэтанакіраванае ўздзеянне словам на псіхіку хворага пры яго лячэнні.
[Лац. suggestio — унушэнне.]
суглі́нак, ‑нку,
Гліністая, глеба са значнай колькасцю пяску.
суглі́ністы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і суглінкавы.
суглі́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да суглінку, складаецца з суглінку.
сугне́й, ‑я,
Нелюдзень, дзіклівы, пануры чалавек.
суграмадзя́нін, ‑а;
Грамадзянін той жа дзяржавы (у адносінах да іншых грамадзян).
суграмадзя́нка, ‑і,