сужы́цель, ‑я, м.
1. Той, хто жыве з кім‑н. разам, у адным пакоі, у адной кватэры. / у перан. ужыв. Пра інфузорыі, якія знаходзяцца ў страўніку некаторых жывёл.
2. Разм. Мужчына, што знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з якой‑н. жанчынай; любоўнік. // Муж.
сужы́целька, ‑і, ДМ ‑льны; Р мн. ‑лек; ж.
Жан. да сужыцель.
сужыццё, ‑я, н.
1. Сумеснае жыццё, сумеснае існаванне. Мірнае сужыццё і брацкае супрацоўніцтва народаў. Чайны грыб — сужыццё дрожджападобнага грыба і воцатнакіслай бактэрыі.
2. Разм. Палавая сувязь. Ці не мінула ўжо колькі год з таго часу, як згасла ў ім [Карызне] цікавасць да яе [жонкі] як да жанчыны і іхняе сужыццё абярнулася ў простае — праўда, нуднаватае троху, бледнае таварышаванне? Зарэцкі.