рэкаачышча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для ачысткі дна ракі. Рэкаачышчальная машына.
рэкагнасцы́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рэкагнасцыраваць.
рэкагнасцы́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да рэкагнасцыраваць.
рэкагнасцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Зрабіць (рабіць) разведку перад пачаткам баявых дзеянняў. Рэкагнасцыраваць дарогу.
2. Абследаваць (мясцовасць) для правядзення геадэзічных работ.
[Ад лац. recognoscere — разглядаць, даведвацца.]
рэкагнасцыро́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рэкагнасцыроўкі. Рэкагнасцыровачны паход. Рэкагнасцыровачныя работы.
2. Які робіцца для доследу, для вызначэння якасці. Рэкагнасцыровачны пасеў.
рэкагнасцыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэкагнасцыраваць; разведка, агляд, абследаванне. Рэкагнасцыроўка мясцовасці.
рэкамендава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэкамендаваць.
рэкамендава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рэкамендаваць.
рэкамендава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак. і незак.
1. Назваць (называць) сябе пры знаёмстве. Пры выпадку незнаёмым дзяўчатам па сакрэту .. [Саша] рэкамендаваўся маёрам-дэсантнікам. Новікаў.
2. толькі незак. Зал. да рэкамендаваць.
рэкамендава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
1. Станоўча характарызуючы каго‑, што‑н., прапанаваць выкарыстаць на службе, рабоце і пад. Рэкамендаваць настаўніка. Рэкамендаваць кнігу. □ [Кавалёў:] — Я выклікаў вас па важнай справе. Мне рэкамендавалі вас як добра пісьменнага чалавека. Чарнышэвіч. // Даць (даваць) каму‑н. пісьмовы станоўчы водзыў для ўступлення ў якую‑н. арганізацыю ці паступлення на працу. Камуністы, якія некалі рэкамендавалі .. [Карніцкага] у партыю, вучылі быць заўсёды ініцыятыўным і настойлівым, вучылі заўсёды глядзець наперад! Паслядовіч.
2. Параіць (раіць), прапанаваць зрабіць што‑н., заняцца чым‑н. Рэкамендаваць заняцца спортам.
3. Назваць (называць) пры знаёмстве. Тым часам Генрых падаў руку, пачаў рэкамендаваць мяне студэнту. — Браніслаў! — неахвотна кінуў той, вітаючыся. Карпюк. [Ларыса:] — Хадзі сюды, Люба... Ты, можа, незнаёма з маім фурманам — рэкамендую. — А фурман скочыў з перадка, падбег і ўхапіў Любіны рукі. — Ігнась!.. Мурашка.