Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рээвакуацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рээвакуацыі. Рээвакуацыйная камісія.

рээвакуа́цыя, ‑і, ж.

Зварот у ранейшыя месцы, адкуль была зроблена эвакуацыя. Рээвакуацыя музея.

рээвакуі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад рээвакуіраваць.

2. у знач. наз. рээвакуі́раваны, ‑ага, м.; рээвакуі́раваная, ‑ай, ж. Той (тая), хто вярнуўся ці варочаецца з эвакуацыі. Едуць рээвакуіраваныя.

рээвакуі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Вярнуцца (варочацца) з эвакуацыі.

2. толькі незак. Зал. да рээвакуіраваць.

рээвакуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Вярнуць (варочаць) назад пасля эвакуацыі. Рээвакуіраваць завод.

[Ад лац. re — назад і эвакуіраваць.]

рээ́кспарт, ‑у, М ‑рце, м.

Экспарт, вываз з краіны тавараў, якія былі раней прывезены з-за мяжы.

рээкспартава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да рээкспартаваць.

рээкспартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) рээкспарт. Рээкспартаваць тавары.

рээмігра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Чалавек, які вяртаецца на радзіму з эміграцыі.

рээмігра́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да рээмігрант.