Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэў, рэву, м.

Тое, што і роў ​2. Цяпер усюды наўкол раўлі алені. Здавалася, лес стагнаў ад іх шматгалосага рэву. В. Вольскі. — Цішэй крыху ... — стукае .. [Волька] ў акенца шафёру, стараючыся перакрыць рэў машыны. Васілевіч.

рэўваенсаве́т, ‑а, М ‑веце, м.

Гіст. Рэвалюцыйны ваенны савет, які існаваў з 1918 па 1934 г. і ўяўляў сабой калегію Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах СССР.

рэўко́м, ‑а, м.

Гіст. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, створаны для падрыхтоўкі і правядзення ўзброенага паўстання ў Расіі ў кастрычніку 1917 года. // Рэвалюцыйны камітэт у час грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі як мясцовы надзвычайны орган Савецкай улады. Рэўкомы Беларусі.

рэўко́мавец, ‑маўца, м.

Работнік рэўкома.

рэўко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэўкома, належыць яму. Ужо відзён сцяг на рэўкомаўскім доме. А ногі не ідуць, анямелі і ацяжэлі, сталі як чужыя. Хомчанка.

рэўматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэўматалогіі.

рэўматало́гія, ‑і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае рэўматызм і метады яго лячэння.

рэўмато́лаг, ‑а, м.

Урач — спецыяліст па рэўматалогіі.

рэўматы́зм, ‑у, м.

Хвароба сардэчна-сасудзістай сістэмы, суставаў з вострым болем і ламотай.

[Грэч. rheuma.]

рэўма́тык, ‑а, м.

Разм. Хворы на рэўматызм.