рэз, ‑а, м.
Месца разрэзу чаго‑н., разрэз. Праз некаторы час Васіль ужо без дапамогі інструктара зваліў некалькі дрэў, хоць рэз і атрымліваўся касы. Чарнышэвіч. За трэцім разам піла пайшла спачатку лёгка, быццам дупло ўсярэдзіне было, затым стала заціскаць. Рэз быццам змазалі смалой. Паўлаў.
рэ́залка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Інструмент для рэзання чаго‑н. Рэзалка для буракоў.
рэ́зальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэзання. Рэзальны апарат. Рэзальны цэх.
рэ́зальшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца рэзаннем чаго‑н. Рэзальшчык паперы.
рэзалюты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе канчатковы вывад, рэвалюцыю. Рэзалютыўная частка рашэння.
рэзалю́цыя, ‑і, ж.
1. Рашэнне, пастанова з’езда, схода і пад. На нарадах і сходах .. [Івана Іванавіча] абавязкова выбіралі ў камісію па падрыхтоўцы праекта рэвалюцыі. Карпюк. На шматлікіх мітынгах і сходах працоўных выносіліся рэвалюцыі, якія ўхвалялі абвяшчэнне рэспублікі. «Полымя».
2. Пісьмовае распараджэнне службовай асобы на дзелавой паперы. [Гарлахвацкі:] Напішыце маленькую заяўку, а я палажу рэвалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты. Крапіва. На заяве была напісана рэвалюцыя: «Даць разлік». Кажуць, што Леўкін аж спалатнеў, калі ўбачыў гэтую рэвалюцыю. Дадзіёмаў.
рэзана́нс, ‑у, м.
1. Спец. Узбуджэнне ваганняў аднаго цела ваганнямі другога з той жа частатой.
2. Здольнасць павялічваць сілу і працягласць гукаў, уласцівая некаторым памяшканням, прасторы. Кінавала дае добры рэзананс.
3. перан. Водгук, водгаласак. Кніга выклікала пэўны грамадскі рэзананс. Бугаёў. Каб Яраш і Шыковіч былі людзі звычайныя, вядомыя толькі ў сваіх калектывах, безумоўна, што ўсё гэта не мела б такога рэзанансу. Шамякін.
[Фр. résonance ад лац. resono — адгукваюся.]
рэзана́нсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэзанансу (у 1, 2 знач.). Рэзанансны гук. Рэзанансная драўніна.
рэзана́тар, ‑а, м.
Прыбор, прыстасаванне для ўзнаўлення і ўзмацнення розных ваганняў.
рэзанёр, ‑а, м.
1. Персанаж у ранейшай літаратуры, які выступаў у якасці павучальніка, выказваў думкі аўтара аб дзеючых асобах, з’явах, якія адбываюцца, і пад.
2. Чалавек, які любіць весці доўгія разважанні павучальнага характару.