Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэско́нтра, нескл., н.

Дапаможная бухгалтарская кніга для ўліку разлікаў з рознымі арганізацыямі і асобамі.

[Іт. riscontro.]

рэскры́пт, ‑а, М ‑пце, м.

1. Пісьмо манарха якой‑н. высокапастаўленай асобе з аб’яўленнем узнагароды, з удзячнасцю за паслугі і пад.

2. У Старажытных Рыме — адказ імператара на пададзенае яму для вырашэння пытанне.

[Лац. rescriptum.]

рэспе́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Уст. Пашана, павага. Верабей, як-ніяк, меў, як кажуць, рэспект да Веры Ігнатаўны, і яна не помніць, каб у чым-небудзь ёй адмаўляў. Пестрак.

[Фр. respect.]

рэспекта́бельнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэспектабельнага.

рэспекта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Паважны, прыстойны, важны. Рэспектабельная сям’я.

[Фр. respectable.]

рэспіра́тар, ‑а, м.

Прылада ў выглядзе маскі ці паўмаскі з фільтрам для аховы органаў дыхання, вачэй, вушэй ад пылу, газаў і пад.

[Ад лац. respirare — дыхаць.]

рэспіра́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэспіратара і рэспірацыі. Рэспіратарная трубка.

рэспіра́цыя, ‑і, ж.

Спец. Дыханне.

[Лац. respiratio.]

рэспу́бліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўныя дзяржаўныя ўлады выбіраюцца на пэўны тэрмін, а таксама краіна з такім дзяржаўным ладам.

•••

Буржуазная дэмакратычная рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання, пры якой сапраўдная ўлада належыць буржуазіі.

Народная дэмакратычная рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання сацыялістычнага тыпу, палітычную аснову якой складаюць народныя сходы і народныя саветы.

Савецкая сацыялістычная рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання, калі ўся ўлада належыць працоўным у асобе Саветаў народных дэпутатаў, якія складаюць палітычную аснову дзяржавы.

[Лац. respublica.]

рэспубліка́нец, ‑нца, м.

1. Прыхільнік рэспублікі, рэспубліканскага ладу.

2. Член буржуазнай рэспубліканскай партыі.