ры́ба, ‑ы,
Вадзяная пазванковая з непастаяннай тэмпературай цела жывёліна, звычайна пакрыта луской; дыхае жабрамі і мае плаўнікі.
•••
ры́ба, ‑ы,
Вадзяная пазванковая з непастаяннай тэмпературай цела жывёліна, звычайна пакрыта луской; дыхае жабрамі і мае плаўнікі.
•••
рыба...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «рыба», «рыбны», напрыклад:
рыбаапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які займаецца вытворчасцю прадуктаў і тавараў з рыбы.
рыбаахо́ва, ‑ы,
Ахова рыбных запасаў у вадаёмах; органы, якія займаюцца гэтай аховай.
рыбаахо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыбааховы, служыць для яе.
рыбаво́д, ‑а,
Спецыяліст па рыбаводству.
рыбаво́дны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для штучнага развядзення рыбы.
рыбаво́дства, ‑а,
Галіна рыбнай гаспадаркі, якая займаецца павелічэннем і паляпшэннем якасці рыбных запасаў у вадаёмах.
рыбаво́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыбаводства, звязаны з ім.
рыбаво́з, ‑а,
Судна для перавозкі жывой рыбы.