рып, ‑у, м.
Рэзкі гук, які ўтвараецца пры трэнні, сцісканні і пад. Рып колаў. Рып палазоў. □ Ступаю на хісткія сходцы старой драўлянай лесвіцы. Яны рыпяць пад нагамі, і гэты рып быццам б’е мне ў вушы нечым цяжкім. Сабаленка. Вуліца не спіць: даносяцца прыглушаныя галасы, рып калодзежнага жураўля. Навуменка. У хаце ніхто не абзываўся, нібы не чулі прарэзлівага рыпу дзвярэй і Надзінага тупату ля парога. Бураўкін. / Пра гукі гармоніка. Чутны рып гармоніка, Бубна ранні гром. Узыходзіць сонейка. Куляшоў.
ры́панне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
ры́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак. (пераважна ў форме заг. з адмоўем).
Разм. Намагацца, старацца пайсці куды‑н., зрабіць што‑н. — Нам, Якаў Пятровіч, загадана сядзець на месцы, і не рыпацца... Паслядовіч. [Баранавіч:] — Сядзі ты, кажуць, бацькаў хаце, ды не рыпайся, без цябе, кажуць, дагледзім. Чорны.
ры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць рып; рыпець. Сям-там рыпалі дзверы, калодзежныя жураўлі. Чарнышэвіч. Рыпаў калодзежны вочап, бразгалі кацялкі і булькалі біклажкі. Грахоўскі. // чым. Утвараць рып, рыпець чым‑н. Бацька з Колем выйшлі на двор. Даўгавата там стукалі тапаром, рыпалі варотамі ў хлеў. Мыслівец.
2. Разм. Іграць непрафесійна на якім‑н. музычным інструменце (звычайна на гармоніку). На процілеглым канцы [вёскі], бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен. Навуменка. Звычайна, нудна, усюды адну і тую ж польку рыпае прывітальна мясцовы гармонік. Брыль.
рыпе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы галасы і рыпенне варот, на двор выбег Лёнька. Гамолка. Пад рыпенне гордых мачтаў Расслухаў я ў марскім гуле Калыскі скрып і голас матчын. Лойка.
рыпе́ць, ‑піць; незак.
Утвараць рып, скрыпець. Падлога рыпіць. Боты рыпяць. □ Цягнік грукаў, рыпеў і калываўся, як стары нямазаны воз, спыняўся на кожным паўстанку. Грахоўскі. Рыпіць пад нагамі снег, прыемна пашчыпвае шчокі лёгкі мароз, а ты ідзеш і думаеш... Васілёнак.
рыплі́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і рыпучы. Старшыня па-гаспадарску пакратаў расчыненыя рыплівыя дзверы. Быкаў.
ры́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да рыпаць, рыпець.
рыпс, ‑у, м.
Моцная тканіна палатнянага перапляцення ў дробны рубчык.
[Фр. reps.]
ры́псавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыпеў. Рыпсавая вытворчасць. // Зроблены з рыпеў. Нячутна падышла жанчына ў лінялай жакетцы нараспашку і рыпсавым сарафане. Кулакоўскі. // Абцягнуты, абабіты рыпсам.